Хутка сезон грэцкіх арэхаў. А цяпер - сезон каштанаў?

Люблю я назіраць за шэрымі варонамі. Але не заўсёды атрымліваецца гэта рабіць дастаткова доўга, каб зразумець ЧАМУ яны менавіта так паступілі. А часам эрудыцыя свая ці сяброў і калег дапамагае (папярэднія цікавыя назіранні гл. ТУТ).

Сёння пад непрацяглай алеяй каштанаў у цэнтры гораду заўважыў спачатку 4, а потым 5 варон побач. Адна з іх старалася раздзяўбаць свежы каштан!

Іншыя не ўмеўваліся і не стараліся адабраць.

Але надыходзячыя людзі вымусілі птушак адляцець, бо каштан валяўся на ходніку. А потым працяг гісторыі я не змог прасачыць.

Калі э з фоцікам вярнуўся на месца праз паўгадзіны каб зрабіць пастановачнае фота, ні птушак, ні каштанаў на ходніку ўжо не было. Прыйшлося лезьці ў траву пад дрэва і там адшукаць адзін.

Так я і не зразумеў - ці то вароны ўсё ж з'елі той каштан, ці то нехта з людзей яго падабраў...

Кропка назірання

Каментары