Грайненскія лосі + VIDEO

лосі на Грайна

Я не ведаю, як часта ў ласей бывае па два ласяняты.

Я сустракаюся з гэтым другі раз і менавіта тут - на нізінным балоце Грайна. Першы раз быў колькі зім таму, калі ласіха з двума падлеткамі перасякла шашу перад намі і прыпынілася паглядзець: чаго прыпыніліся мы.

Другі раз быў нядаўна. Больш за месяц таму я ўпершыню заўважыў на балоце ласіху, якая кармілася з двума малымі нейкімі балотнымі раслінамі.

І вось другая сёлетняя сустрэча з той жа мамай і двума ласянятамі, часам больш падобнымі да вослікаў:

На гэтай фотцы іх амаль не бачна, затое добра бачна маму, якая паглядвае ў бок шашы, а падлеткі спакойна харчуюцца лістамі ды галінкамі вярбы (гл. відэа):

лосі на Грайна

 

https://youtu.be/o4Z1JJ7lqaY 

І ўсё, здавалася б, было смачна і добра. Але можа я з трубой заблізка стаяў, а можа нешта іншае напалохала ласіху. І яна вырашыла бегчы да краю балота ад поля кукурузы і папярэчнай дамбы:

https://youtu.be/Cz6Crgj9JbU 

Час ад часу яны прыпыняліся на некалькі секунд, але мама ўжо вырашыла, што цяпер бяспечней пачакаць далей ад шашы:

лосі на Грайна

лосі на Грайна

лосі на Грайна

лосі на Грайна

Калі ж падыйшоў бліжэй да дамбы, то праз шашу вёў свежы след дарослага лася, а ніжэй у балоце - яўна два "ўваходы" у балотную расліннасць:

лосі на Грайна

лосі на Грайна

лосі на Грайна

Але перабягаць тут праз дарогу небяспечна нават чалавеку, бо паток машын часам такі, што вымушае чакаць на магчымасць перабыгчы паміж імі. А як жа лосі?

Ніякіх абмежавальных ці папярэджваючых знакаў тут няма. А варта было б паставіць: "для ласей і машын".

Кропка назірання