Кукуруза і 150 журавоў на закаце + VIDEO

Я даўно ведаў, што "кукуруза- наша всё". 

Дзякуючы ёй - а хутчэй нават пазасталым пасля яе ўборкі пачаткам і асобным зерняткам - у нас застаюцца на зіму лебедзі-клікуны, часам - малыя лебедзі і нават галубы-клінтухі!

Шэрыя журавы таксама любяць кукурузу і да марозаў звычайна ядуць яе там, дзе змогуць.

Але гэты пір  працягваецца да таго часу, калі прыйдзе пара на новы цыкл сельска-гаспадарчых працаў.

Сёлета вясной я час ад часу назіраў групы па некалькі журавоў, якія пераляталі над дрэвамі і знікалі за імі недзе на супрацьлеглым беразе Свіслачы.

І  вось у пачатку мая мы прыехалі туды, каб паглядзець- колькі ж іх там, негняздуючых з-за маладоосці ці па іншай прычыне?

журавы

Аказалася, што на былой кукурузе яе даядаюць "на вячэру" 150 птушак!

журавы

Яны пакрыквалі час ад часу і пераляталі ў розных групках.

Сонца хутка заходзіла і мы назіралі за гэтым спектаклем шырока расплюшчанымі вачыма!

Раптам птушкі вырашылі адляцець, прыгожа, з гучнымі крыкамі і далучэннем усё новых таварышаў у свой расцягнуты клін:

 

https://youtu.be/J17rwUYO1nc

Зачараваныя гэтым відовішчам і яркім, амаль крывавым закатам, мы шчаслівыя вярталіся дахаты.

закат

 

Кропка назірання