Самец пустальгі ў Гродна таксама наседжвае кладку! / Male of Kestrel from Hrodna also incubates clutch of eggs

Дзякуючы а.Яўгенію Барысюку, які знаходзіў час апошнія тыдні рабіць відэа-запісы з гнязда пустальгі на Бернардынскім касцёле ў Гродна, мы маем унікальную магчымасьць паглядзець, як самец пустальгі (як і ў Брэсце) наседжвае поўную кладку (з 6 яек).

Каментары

На жаль, учорашняя інтэрвенцыя са зменай парта, праз які перадае відэа сігнал камера ў Гродна і павелічэньнем хуткасці інтэрнету да 512 Кб/с не "увенчалась успехом" - на сэрверы ў Польшчы ўсё роўна сігнал абрываецца...

Будзем чакаць дапамогі прафесіяналаў з Элнету?