20-05: кроніка гарадзенскай пустальгі – самец прылятае са здабычай на гняздо (video)/ Male of Kestrel appeared 3 times on the nest with prey

Гарадзенскі самец Стэфан – найлепшы здабыўца і клапатлівы партнёр і бацька!
Цікава, што ўчора я распавядаў для ОНТ, што самец звычайна пасьля вылупленьня птушанят не паказваецца на гняздзе, калі на ім ёсьць самка. А сёньня камера паказала, што для нашага гнязда ў Гродна гэта зусім наадварот:
 Пры праглядзе запісаных камерай фільмікаў за палову дня-вечар атрымалася, што самец прылятаў непасрэдна на гняздо некалькі раз!

Птушаняты падрастаюць вельмі хутка, здаецца ва ўсіх ужо адкрыліся вочкі, яны выцягнуліся і ўжо не зьмяшчаюцца пад самкай.

 

 

 

 

 

Самец Стэфан на прыканцы фільміка прыносіць на гняздо буразубку (?):

Самка Елена корміць малых землярыйкай і потым хавае яе рэшткі пад камерай:

Раптам пад час кармленьня малых самкай Еленай на гняздзе з’яўляецца самец Стэфан “з праверкай”:

Пад час кармленьня малых рэшткамі землярыйкі, прыхаванымі самкай, раптам на гняздо прылятае самец з мышшу!:

Самка Елена прыбіраецца на гняздзе: 

А вось так цяпер выглядае дагляд за малымі сакалятамі…:

Прыемнага прагляду дзякуючы YouTube і нашаму Адміну.

Каментары

Так прикольно: папочка принес мышь и решил помочь самочке. Он просто взял и сунул ее птенцам, которые пока в два раза меньше, чем сама мышь! ))) Исчисто мужской подход.