17-06: Кроніка гарадзенскай пустальгі - сокалы пад фігурай Св.Елены (video)/ Kestrels near St Elena

Сёньня ўвечары выбраліся пад Бернардынскі касцёл з трубой - паглядзець на маладых сокалаў, якія ўсё часьцей выходзяць з-за статуі Св.Елены на карніз.

Аказалася, што птушкі аказаліся цікавыя не толькі нам - каля нас прайшло 6 чалавек, з якіх 4 не трэба было тлумачыць каго мы назіраем. Адна пара з цікавасьцю размаўляла з намі хвілін 10 і на пры канцы юнак са здзіўленьнем даведаўся, што такія ж сокалы гняздуюць на яго доме на вул. Паўднёвай!

Пажд час нашых назіраньняў прыляцеў самец Стэфан з грызуном, з крыкам аднекуль з касьцельнай вежы выляцела самка Елена, але пайку ён ёй не аддаў, а заставіў аднаму з маладых сокалаў на карнізе.

 

Пасядзеў крыху і зноў адляцеў. А маладыя па 1-2 выходзілі і зноў хаваліся за статую сваёй апякункі - Св.Елены...
Фотаздымкі