Дзяцел-меламан

Сёньня пекны і цёплы красавіцкі дзень я разам з аўтарамі праграмы "У аб'ектыве натураліста" Гарадзенскага тэлебачання правёў у заказьніку "Сарачанскія азёры", што на Астравеччыне.

Каля воз. Едзі мы некалькі разоў чулі барабанную дроб вялікага дзятла, але яна была больш-менш звычайнай - дзяцел барабаніў па сухому суку і гэтыя гукі выдатна былі чутны ў навакольлі каля 1 км.

Калі мы выйшлі на дарогу, то я са здзіўленьнем пачуў падобныя, але металічныя гукі: наш дзяцел-самец барабаніў дзюбай па металічнай частцы электрычнага слупа!

Гукі былі не менш гучныя, але больш звонкія. Як гэта ў яго атрымлівалася, вы можаце паглядзець на маім відэа - ўключыце калонкі і гук!

 

Каментары

Цяжка сказаць на 100%, але думаю, што ён разьлічвае сілу ўдараў і сабе не шкодзіць.

Пакуль мы былі там, па гукам было чутно, што прылятаў на металічны слуп і барабаніў ён некалькі разоў.

Kiolk, вось гэта і цікава, што сухая галіна сасны, па якой ён таксама час ад часу барабаніў, была ў некалькіх метрах. Але дзяцел быў сапраўдным меламанам - часам здабываў гукі са слупа.

Вось здымак падобных паводзінаў з Польшчы:

http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/24159 

Сегодня такого дятла видел и я. Он прилетел в тихий уголок Набережной, где люди сидят на берегу реки и наслаждаются спокойствием, сел на фонарь, и выдал мощную дробь об его пластмассовую крышку. Спокойствие быстро рассеялось:)