Зімовыя госці, або прыгожыя белыя плямкі + VIDEO

Тыдзень таму разам з іншымі бёдуотчарамі ў нас атрымалася трапіць на ачышчальныя сажалкі ГроднаАзоту км у 10 ад Горадні. Па дарозе каля шпіталю хуткай дапамогі мы з машыны ўбачылі групку амялушак пад 200 асобін. Ці значыць гэта, што будзе халодная зіма?

Быў моцны вецер, сьнег, які падаў зранку, амаль  зьнік і заставаўся толькі ў некаторых месцах каля лесу:

На першых сажалках птушак было не шмат - у асноўным, шэрыя чаплі і крыжанкі, якія сьцягваліся на самую вялікую і глыбокую.

Яшчэ здалёк мы на ёй убачылі дзьве яркія белыя плямкі, якія плавалі паміж шматлікімі цёмнымі.

Не хацелася верыць таму, што падказваў досьвед, але ён не падмануў - гэта былі самцы савука-лутка!

Яркія, белыя з чорнымі падводкамі праз голаву і крылы, качачкі былі сапраўдным упрыгожваньнем сярод сотняў таксама прыгожых, але такіх звычайных крыжанак. Недалёка ад іх плавалі таксама невялічкія і зграбныя, але менш яркія самачкі - іх было 6 штук.

На жаль, пры нашым набліжэньні да берагоў з вады ўзьляцелі менавіта самыя цікавыя птушкі - 4 самцы і 2 самкі вялікага савука (яны і не вярнуліся на сажалку - адляцелі на недалёкі Нёман), і нашы адмысловыя госці - савукі-луткі.

Аднак мы спакойна чакалі і раз за разам птушкі ляталі большымі і меншымі кругамі вакол нас і, нарэшце, селі на воду - толькі далей ад нас.

Мы зноў падыйшлі м на 60, і зноў менваіта луткі ўзняліся ў паветра.

Аднак цярплівасьці і часу ў нас хапала - не гледзячы на пранізьлівы і моцны вецер - і качачкі зноў прывадніліся.

Тут мы ўжо былі за кустамі і змаглі кроху паздымаць іх праз трубу на відэа:

Пальцы пачалі мёрзнуць нават у рукавіцах, і мы, яшчэ раз прывітаўшы луткоў пасьля амаль гадавога епрапынку, пачалі кіравацца да машыны. Прыкладна тысяча крыжанак праважала нас краканьнем з вялікай сажалкі, а вось 2 лебедзя-шыпуна (адзін з амаль фіялетава-шэрай дзюбай) паляцелі на Нёман.

Цікава, што дзякуючы Ох-Фогелю і ахоўніку сажалак Станіславу на луткоў ужо чакаюць 6 дуплянак вакол сажалкі - можа яны і сапраўды загняздуюць у нас?

(Маленкая беленькая плямка зправа - самец лутка)

 

Каментары

Давайте поговорим про наше областное отделение. Вчера как раз была конфнренция по этому поводу, но у меня не было возможности на неё попасть. Было бы интересно узнать к чему вы там в итоге пришли. Ну напомните, пожалуйста, что полезного для "наших" птиц мы вместе (Гродненское обл.отд.) сделали за последние года 3?

И мне кажется странным, что отделение интересуют только акции для пропаганды организации среди населения и проекты для людей. А как дело касается чего-то незаметного, полезного только для птиц, так на это ни у кого нет времени, да и желания.

Лена.

Хто што ўмее найлепш (ці здаецца, што ўмее) той тое і робіць - звычайна ад гэтага найлепшыя эфекты.

Пра маленькія ці вялікія справы, зьвязаныя з дапамогай птушкам, адразу магу ўспомніць дапамогу пустальгам, якія займалі непрыдатныя для гнёздаў нішы ў розных месцах - там мы вешалі гнездавыя скрыні, павялічваючы іх гнездавую прастору і змяншаючы рызыку выпадзеньня птушанят. Гэта падыходзіць і залічваецца?

Чаму важна добра і якасна інфармаваць людзей пра асаблівасці жыцця птушак і паказаваць ім іх прыгажосць і ўнікальнасць месцаў дзе яны жывуць? Таму што тады, спадзяюся, трэба будзе менш падобных дзеянняў па іх ратаванню і дапамозе ім. Альбо такія дзеяньні - як з пустальгамі - будуць своечасовымі і карыснымі. Таму важна ісьці да дапамогі і аховы з розных кірункаў.

Наконт практычных дзеянняў па ахове. Калі я быў сёлета пад Варшавай у аднаго з сябраў ТП "Боцян", калега паказаў мне свой міні-заводзік па вырабу разнастайных гнездавых скрыняў. Была там і адмысловая скрыня для савука-лутка. Пра яе цікавую канструкцыю і распавёў Дзіме, яна выраблена з трубой перад лятком, каб у скрыню не змагла трапіць куніца. На жаль, адказ на мой запыт дэталёвай канструкцыі прыйшоў ужо пасьля таго, як вы зрабілі і развесілі скырні для луткоў. Аднак ідэя арыгінальная і яе варта выкарыстаць у будучыні.

Пра сэмінар сябраў АПБ з Гродна. Распавядаць падрабязнасьці тут не маю магчымасьці, але 12 чалавек патрацілі свой час і досьвед, каб прадумаць некалькі магчымых міні-праектаў і спосабы іх рэалізацыі. Былі ідэі рознага маштабу, сярод іх і практычныя, і "прапагандысцкія", з іх выбралі 5 і прадумалі іх больш падрабязна. Спадзяюся, што атрымаецца большасьць зрэалізаваць у наступным годзе.

Лена, а каму вы прапаноўвалі ўдзел і хто адмовіўся? Ці гэта агульная заўвага?

Калі ж пытаньне пра тое, чаму, напрыклад, ёсць (ці былі) грошы на сэмінар, а на гнездавыя скрыні і іх размяшчэннье - не, то магу прывесьці прыклад з іншай галіны жыцьця.

Уявіце, што я працую ў краме, дзе можна купіць і гарэлку, і ёгурты і іншую ежу і пітво. І кліент дае мне грошы і кажа - мне бутэльку гарэлкі. Я з'яўлюяся праз хвіліну і падаю яму ёгурты на тую ж суму. Бо на мой погляд, гарэлка шкодная, а ёгурты карысныя ці больш карысныя ў яго сытуацыі. Што мне скажа гэты чалавек? Правільна, я не магу за яго грошы вырашаць што яму на іх набыць.

Так і з грашыма на развіццё арганізацыі - іх даюць на сэмінар і можна іх патраціць толькі на гэта. І наадварот, калі мы за грошы на выраб скрыняў замест іх правядзем сэмінар, гэта будзе немэтавае іх расходаваньне. Іх патрабуюць вярнуць або больш не дадуць ні на якія мэты.

 

Выкладваю здымкі савучынага доміка з анцікуніцавай трубой  - важна, каб труба была пластыкавая і слізкая, да таго ж яна павінна быць здаецца не менш 20 см дыяметрам - тады куніца не зможа абхапіць яе лапамі і пралезьці ў леток.

Думаю, што падобная канструкцыя можа з поспехам выкарыстоўвацца і для іншых рэдкіх відаў - некаторых невялікіх соваў ці сівагракаў і д.п.

Здымкі і канструкцыя:

Adam Tarłowski, TP “Bocian”

 

 

 

 

      За три года помогли нескольким парам пустельги. Да и то, помогли условно, вдруг бы никто и не выпал. Разве это хороший результат? Харриер, сравните нашу работу с работой вашего знакомого из "боцяна".
      Я конечно понимаю, что работа делается. Только основной упор, как правильно и сказала Лена, делается на "пропаганду" охраны природы. Это тоже очень хорошо, но почему ТОЛЬКО это? Почему когда появляется какой-то микропроект "не для людей" он не вызывает интереса? Почему когда в прошлом году я предложил построить домики для лутков, на это вобще никак не отреагировали. В этом году я был очень настойчивым, но ни времени, ни средств, так и не нашлось. По поводу домиков по польской технологии... когда я предлагал купить доски уже распиленные в размер производителем, мне сказали, НЕТ, это будет стоить дороже, распилим сами :) А сейчас уже речь идёт о дорогих пластиковых трубах, которые гораздо дороже распиленных досок. Да, и эта технология на деле, как я понял, ещё не проверялась. Наделать дорогущих домиков, а лутки в трубы не полезут.  Кстати, когда пустельга была птицей года, были настойчивые предложения от нескольких человек найти средства и время наделать домиков для этой птицы, и повесить их в местах, где они были бы скорее всего очень востребованными. Но, как всегда, победила бюрократия :) А для объективов ОНТ можно и помочь паре-тройке гнёзд.
      А вот про ёгурты и водку я попробую возразить. Только тут возьму в пример не наше отделение, а АПБ в целом. Не так давно я спросил, а почему бы наш любимый ПиМ не сделать более толстым или более регулярным. На что получил ответ:"Нет, такой-то человек, сказал экономить деньги...". Ну, может быть и правильно. Если нет денег на природоохрану, чего их тратить на развлечения. Очень даже правильно! Но тут подходит время к осени. Гонки за птушками! Крайне необходимая вещь! Каждой команде по 30л. бензина, на завтра праздничный обед в столовой и даже проезд в ту самую столовую- всё за счет организации. Извините, товарищи, но у вас ведь нет денег на развлечения. Если посмотреть на это дело со стороны, то выглядит это всё так: вся верхушка учавствует в бёдрейсе, следовательно, важность данного мероприятия не обсуждается. ПиМ же этой верхушке совершенно не интересен, т.к. эти люди имеют доступ к гораздо более навороченной глянцевой литературе. Что же имеют 3000 членов организации от организации? В моём скромном мнении самое ценное, как раз и будет журнал "Птушкi i мы". Почему бы не доставлять им больше радости?  40-50 (но каких) = 2500-3000 (рядовых)? Не так далеко и 1 > 9.000.000 ...
       Не злитесь на меня, пожалуйста, опять. Я не со зла, я вас всех очень люблю, и организацию тоже очень люблю. Если бы наоборот, мне бы было просто наплевать на всё что твориться в ней, а так вот обидно за наличие некоторых недостатков. Просто, обратите на это внимание.

Ох-Фогель, усё перамешана ў кучу. І мы, і бёдрэйс, і пустальга, і луткі, і ПіМ. Цяжка адказваць на гэта.

Яшчэ раз нагадаю - як расходаваць грошы вырашае той, хто іх дае. Тое ж і з паездкай у Менск на падвядзеньне вынікаў бёдрэйсу. Той, хто даў грошы, вырашыў, што іх варта на гэта патраціць. Можна было б і больш эфектыўна нават і там, але не атрымалася так, як хацелася б. Грошы вярталіся за праезд да Менску і назад, ды яшчэ на не надта шыкоўны абед. Таму няма чаго зайдзросціць - можна было ўдзельнічаць і атрымаць тыя ж самыя прыемнасьці.

Пра Боцяна і скрыні Адама. У Польшчы многія гміны і будаўнічыя фірмы замаўляюць гнездавыя скрыні для розных відаў і аплочваюць іх выраб і развеску таму, што іх да гэтага абавязвае закон(ы). Зрабіў шкоду птушкам - зрабі кампенсацыю. І гэта ўжо іншы ўзровень дапамогі птушкам. І калі мы хочам яго дасягнуць, то тут без працы з людзьмі не абыйсьціся. І без разьвіцьця "прапаганды" і цікаўнасьці да птушак таксама. Таму не разумею папрокаў у тым, што мы гэтым займаемся. Без гэтага грамадзтвам не будзе запатрабаваная ахова і нават маючы на гэта грошы людзі будуць нам не дапамагаць, а перашкаджаць.

Пра часопіс. Тут таксама ўсё складана. Не пішацца пакуль на 50 старонак так, каб цікава і на ўзроўні нават 2 разы ў год. Па розных прычынах - можна і варта іх абмяркоўваць.

Пустальгам дапамагалі да таго, як туды дабіраліся аб'ектывы шаноўнага Леаніда Шчаглова ці БТ. Калі ж яны прасілі зрабіць яшчэ раз гэта ўмоўна і "на камеру", то не адмаўляліся і рабілі. Бо для сакалоў не менш важна, што людзі праз фоткі ў газетах і тэлеэкраны даведаюцца аб іх цяжкасцях і прыгажосьці. Тады будзе цяпер ці ў будучыні ў тых жа і іншых птушак менш праблем, звязаных з людзьмі. Бо заўважаеш толькі тое, што ведаеш.

Пустальгу і практычную дапамогу я падаў у якасці прыкладу практычных дзеяньняў, бо ты спытаў: ці рабілі што. Рабілі і іншыя рэчы, але апраўдвацца тут ці пісаць справаздачу не маю часу і не хачу. Ты і раней, і цяпер яшчэ больш - як чалец Рады аддзяленьня - можаш уплываць на прыярытэты і дзеяньні - калі лічыш патрэбным.

Цяпер наконт скрыняў. скрыні з трубамі не даюць магчымасьці куніцам з'есьці тых птушак, якія ў іх знаходзяцца. Таму яны бяспечныя для птушак, якія ў іх паселяцца. Тыя, што зрабілі і павесілі вы - не зусім. Табе было б прыемна, каб куніца з'ела лутка ці іншую спакушаную такой скрыняй птушку? Мне - не. Гэта не папрок, а заклік падумаць пра тое, што не варта часам сьпяшацца. Асабліва калі коштам могуць быць замест дапамогі пастка для птушак.

Па тваіх пакрыўджаных каментарах яшчэ раз бачу, што няма ў нас у арганізацыі эфектыўнай адваротнай сувязі на самых розных узроўнях. І гэта самая небяспечная для нас рэч.

Але, як ты правільна заўважыў, пакуль ёсьць неабыякавыя людзі, маем шанец паправіць калі не ўсё, то многае.

 

Спасибо, харриер, за содержательный ответ. Я только спросил и предложил, а решать вам. Я не упрекал вас в то, что вы занимаетесь пропанандой, а высказал сожаление, что вы занимаетесь только пропагандой.

А вообще, зря я эту тему начал.

P.S. Интересно засечь время, когда рядом с нашими не правильными, появятся ваши правильные.

Oh-Voegel, большасьць пытаньняў гучала менавіта як папрок. Магчыма праз крыўду, што ніхто з нас не дапамог. Я гэта разумею, але папрокі нядзейсны спосаб знайсці паразуменьне і зразумець адзін аднаго.

Не думаю, што "правільныя" скрыні з'явяцца ў бліжэйшыя гады каля "няправільных" - і тых, што вы павесілі хопіць на бліжэйшыя гнездавыя сезоны. Але, магчыма, Адам прыедзе зімой у Беларусь са сваёй канструкцыяй і іх развесяць каля ТВП Белага - тады можна будзе нешта і параўнаць, хаця месцы і кардынальна розныя.

Насамрэч я пасьля наведваньня сёлета летам галандзкага таварыства Працоўная група па поплаўнаму луню зразумеў, што мы АМАЛЬ не працуем з людзьмі і не тлумачым чаму-як і што мы робім. На жаль, не хапіла часу нават тут напісаць пра свае ўражаньні і высновы, а яны вельмі важныя і актуальныя для нас і для нашай будучыні.

Спадзяюся, што большасьць працы - і з актыўнай аховай птушак, і з людзьмі - без якіх яна немагчымая - ў АПБ наперадзе. Таму замест крыўдаў - часам яны непазьбежныя - прапаноўваю працаваць разам каб выправіць сытуацыю ў лепшы бок.

На сколько я помню, первоначально разговор велся с Вами. Было сказано, что возможно привлечем небольшую группу студентов и кое-какие средства, т.е. будет мини проект. Когда же пришло время все делать, ни студентов, ни денег, ни даже конструкции домиков не было. Да и ладно, мы делали эти домики не для того чтоб кто-то сказал «Молодцы! Спасибо!», а для того чтоб помочь луткам у нас загнездиться.
А на счет деятельности АПБ у меня также сложилось не очень хорошее мнение. Да работа ведется не малая, мы все чаще слышим «АПБ» с экрана телевизора и по радио, но достигается ли желаемый результат?
Несомненно, организацией руководят люди знающие свое дело, но являются ли они грамотными руководителями, лично для меня остается вопросам. Хочу обратить внимание, что мое мнение это мнение человека со стороны, не очень вникающего во многие вопросы, но даже для меня многое очевидно. Не хочу, ни кого обидеть, но есть пример.  Решили поставить камеры на кормушку, для того чтоб людям показать пример, крутили , вертели, ни чего не вышло! Ладно, сделаем в следующем году!!! Хорошо! И тишина…. Или Диме надо было самому просится :поставьте, покажите людям какая у меня кормушка. Ему это не надо, он как кормил птиц зимой, так и будет это делать . А вот лично  я с удовольствие бы посмотрела сидя в теплом доме, кто туда прилетает, что ест и вообще  как все это происходит.. Вот эта была бы работа с людьми.
  В тоже время мы очень долго ждали очередной выпуск журнала…… даже уже не помню через сколько дождались.    И вот имея такую репутацию, человеку продолжают поручать ответственные задания. Где логика? Не вижу. И это человек , который очень дружит с организацией. Возникает вопрос, чего же тогда ждать от посторонних людей.
 Но, как у нас принято говорить, руководству виднее кому что поручать, и на что деньги выделять. Так держать!!!!! И люди потянутся! Еще раз извиняюсь, может и не права.
Но есть и другой пример.  Собрались мы ехать вешать все те же домики для лутков вдвоем, но узнав их вес, я с трудом представляла себе, как это будет происходить. У охранника ОС Станислава попросили привести лестницу. И вот он, человек, который не имеет ни какого отношения к организации и не принимал участие в конференциях и семинарах,  в холодную ветреную погоду с огромным энтузиазмом развешивает домики для лутков. По человеку было видно, что как бы ни было тяжело, а было очень нелегко, осознание того что он делает добро птицам, доставляло ему огромное удовольствие. Без него мы просто физически не смогли бы это сделать. А он еще нам спасибо сказал за инициативу.
А веду я все к тому, что  может лучше тратить деньги на подобные мероприятия , привлекать взрослую часть населения к практическим действиям по охране птиц, которые за собой и студентов и детей потянут! А то у нас получается молодеешь слушает, а по сути то мало что делает, т.е. деньги на ветер.
Ни кого не осуждаю и не упрекаю (сама не много чего сделала), но, по-моему, правда такова! И руководству организации, чтоб добиться хорошего результата ,необходимо пересмотреть свою политику!
 

Robin, пачну з канца. Як Вы думаеце, дапамог бы вам Станіслаў, каб ён апошнія некалькі гадоў не чуў нічога пра АПБ і не бачыў бы нашы экскурсіі на сажалках Азота? думаю, што хутчэй за ўсё не.

Навошта супрацьпастаўляць адну карысную і неабходную справу другой - таксама карыснай?

Каб атрымаць грошы на міні-праект трэба ведаць колькі чаго трэба (дошкі, цвікі, транспарт і  г.д. і г.д., колькі гэта каштуе) , бо інакш не проста невядома пра якую суму ідзе гаворка, а і параўнаць міні-праекты і адабраць з іх тыя лепшыя, на якія хопіць грошай, нельга. Нічога гэтага я не атрымаў і таму дапамагчы ў заяўцы не мог. Хаця і абяцаў і ад свайго абяцаньня дапамагчы не адказваюся.

Наконт камеры на сталоўцы згодны - нічога не атрымался, бо замала людзей, якія ў гэтым разумеюць і да таго ж адказныя. Не ведаю, ці атрымаецца ў гэтым годзе. Я гэтага не ўмею. Камера ёсьць - калі можаце - бярыце і забяспечце трансляцыю. Я таксама з задавальненьнем пагляжу на птушак, якіяі будуць прылятаць.

А адкуль узяць дасведчаных і адказных людзей, калі не прыцягваць новых? Адкуль прыйдуць студэнты ды іншыя, калі яны не будуць ведаць пра арганізацыю і пра тое, што птушкам і месцам, дзе яны жывуць патрэбна дапамога? Што назіраньні могуць быць цікавымі і сучаснымі?

Не думаю, што калі б Станіслаў быў сябрам АПБ і ўдзельнічаў у сэмінарах і канферэнцыях, то ён зрабіў бы менш і горш ці не дапамог бы. Упэўнены, што было б усё не горш, а то і лепш, чым цяпер.

Может я не очень грамотно высказала свою мысль,поэтому поясню. Я  не против проектов которые содействуют привлечению людей в организацию, а за то чтобы было больше проектов по которым эти же заинтересованные люди на практике помагали птицам!

Искренне надеюсь, что любая проделанная работа, принесет желаемый результат!

 Цяжка дапамагаць у справах, пра якія нічога не ведаеш, а каб прасцей было інфармаваць і шукаць, запрашаю далучыцца да рассылкі, запрашенне па якой вы атрымалі на свае электронныя скрыні.

К слову, гугля просторы интернета в поисках правильной конструкции и методов развешивания иск. домиков для лутка, я наткнулся на вполне полноценную статью про это на сайте wildlife.by, к сожалению ничего подобного ни на этом сайте, ни на птушки.орг нету.

А наконт таго, што ў нас няма нечакага цікавага ці важнага, што ёсць на іншых сайтах,  - гэта поўная праўда. Не думаю, што магчыма мець УСЁ ці нейкую нават большасць цікавага кантэнту нават у нашай невялікай (параўнальна) нішы. Я за свабодную канкурэнцыю і творчасць карыстальнікаў, дзякуючы чаму мы маглі б стаць больш цікавымі і карыснымі. Сабе і іншым.