На азерах Маларытчыны

  10.03.09

 Сення ізноў цэлы дзень хмурыла, але замест снегу тым разам падаў дождж.

 Толькі пад вечар надвор'е выправілась і можна было з задавальненнем слухаць спевы шпакоў і пралятаючых жаўрукоў.

 Акрамя таго на возеры утварылася невялічкая палыння у якой плавалі Шыпуны, некалькі гогалей і луткі. Дарэчы луткоў на гэтым возеры я бачу упершыню, такім чынам сьпіс водна-балотных птушак Олтушскага возера сення павялічыўся, і зараз складае 63 віда.

 А яшчэ сення бачыў шмат чорных драздоў і стрынатак-чаратовак, кнігавак , у начы чуў як крычалі у палеце шэрыя чаплі. . .
 

 11.03.09

 На возеры сеняя стала больш качак, сярод іх найбольш массавыя крыжанкі, гогалі і свіцьвы.

 цэлы дзень ляцяць кнігаўкі і жаўрукі . . .

Фотаздымкі

Каментары

  )))

  так сапраўды у нас надвор'е пакуль што зімовае, нават снег яшчэ дзе-нідзе ляжыць . . .

а фатаздымак гэты канешне ж не сення зроблены, а на пачатку зімы, але мала што змянілась

 сення хадзіў па возеры, лед яшчэ трымае паўсюль, хоць і даволі крохкі, але калі дайшоў да сярэдзіны то пашкадаваў што увогуле сунуўся . .))), праз усе возера ідзе вялізны разлом, а лед уздыбіўся, ля разлому стаіць вада, так што калі я паспрабаваў яго перайсці лед пачаў хістацца не гледзячы на тое што выглядае даволі моцным, да берага было з палову кіламетра так што я каб не замачыць фотаздымач вырашыў завярнуць назад . . . 

 зараз за акном ідзе дождж, відаць што +, але нават пры такім надвор'і возера будзе раставаць яшчэ тыдзень, а мо і больш. Так што гэтай вясной усе мігранты пройдуць па рэках . . .

Pandion, вітаю!

Добра вам усім: вясну бачыце, нават пах яе адчуваеце! Шпакі пяюць там дзесьці, крыжанкі лётаюць! У нас у Брэсце пакуль сапраўднага адчування вясны няма.

Прадублюю трошкі назіранні, пра якія пісаў на АПБўнам форуме і прабачце што не ў новай тэме.

На Мухаўцы разам з сотняй лебедзяў у 15 метрах плавала, а потым выходзіла на лёд птушка году - шэрая гусь. Упершыню бачыў так блізка! Гэтай зімой я бачыў гусь, мо яна і была, а пралётных не чуваць пакуль...

Яшчэ на крышы дзевяціпавярховага інтэрнату, дзе ў прошлым годзе ў штучнай скрыні выгадавала птушанят пара пустальг бачыў саміх сокалаў, якія займаліся... (як гэта на беларускую мову перакласць і не згубіць сынсу) каханнем.

Кнігаўкі пайшлі..... Бачыў сёння на лузе... прыгожанькія, тлусценькія - вось гора-паляўнічыя ўзрадуюцца... Супер-краіна! Страляй так, як і страляў, можна яшчэ больш і па ўсім!!!! Хутка пачнуць.... тыя, што без мазгоў... Саўпраўдныя ж паляўнічыя нават пуцёвак увесну не бяруць - а іх, паверце вельмі шмат! Вось і выходзіць - як заўсёды, праз адно месца...

biot, Peregrinus Канешне, цікава навіны ад вас і ў каментарах чытаць. Але чаму б не зрабіць паўнаценную навіну-назіранне? Тым больш для першай даты назіраньня віда ў гэтым годзе - яно б пайшло ў вызначальнік як спасылка на назіраньне. А так дзякуй, што не забываеце!

 Арэхаўсккае возера пэўна хутка адпусціць, вунь які разлом якраз пасярэдзіне. Нават ужо невялічкія палыньі есць. З вясенніх птушак сеньня нажаль нікога не бачыў, акрамя зграйкі драздоў піскуноў.

 P.S. (пакауль дадаў каментар зпаўгадзіны калупаўся, штосьці я пакуль не зразумеў сістэму . .)))  ).

2Pandion Як там з Месцамі назіранняў - дасылай, разьмесьцім як мага хутчэй. Я прапанаваў зьмясьціць расповед Дзяніса пра горную пліску ў ПіМе. Пакуль рэакцыі ніякай... Але ў офісе заўсёды доўга запрагаюць - можа і ўвайдзе...

Harrier, у новым ПіМе будзе мая заметка пра падарожжа на Салавецкія астравы. Не думаю, што Сяргей З. зможа яшчэ адну заметку дадаць...

А чаму б і не зьмясьціць у гэтым? У лістападзе будзе ўжо зусім іншы эфект. ды і не С.З. адзін там усё вырашае. А.В. прапанаваў разам з тваім расповедам паказаць і прадставіць іншых плісак. Ну і заклікаць людзей быць больш уважлівымі летам.

Вот сижу я и думаю, что в итоге получится... Есть два сайта и два фолрума... И там и там теже люди (максимум заходящих до 20 человек - это предел - проверено годами!) Как дальше будет тут и там? Какие мысли? :-)

Peregrinus, чаму з такім пісімізмам глядзіш наперад? Хутка нас стане так шмат, што прыдзецца адкрываць па сайту на месяц у кожным рэгіёне!!!)))))

  ну, гэта не пытанне! калі гэты форум будзе працаваць гэтаксама як і той, то . . . .

 а калі атрымаецца зрабіць усе як след, і будуць улічаныя усе былыя памылкі

  то і справа будзе выглядаць інакш . . 

Какие мысли? :-) Да думкі розныя. Звычайна карыстаюцца тым, што зручней. Тут можа быць адно зручней рабіць (разьмяшчаць назіраньні ды фотаздымкі, глядзець у Вызначальніку відэа ды месцы, дзе віды і калі назіраліся), там - іншае (абвесткі і навіны заалагічныя). С.Л. мне не так даўно напісаў, што працы па птушкам.орг і абнаўленьню сайту праваліліся - фірма іх кінула. Так што там яшчэ не хутка ўсё будзе. На жаль...

Ведаеш, самі знайшліся. Нашы маладыя хлопцы паўдзельнічалі ў сэмінары па стварэньню рэгіянальных сайтаў і пайшло пасьля гэтага, закруцілася. Сабраліся, прадумалі што і як нам трэба, сустрэліся он і оф-лайн... На рэгістрацыю даменнага імя і хостынг грошы пакуль знайшліся, а далей паглядзім. Чаму б магчымасьць не выкарыстаць калі яна ёсьць? Ну і ў нас неяк і за грошы далёка не ўсе хочуць працаваць. Так што ідэя і ўзаемная падтрымка пакуль асноўнае.

2biot, Peregrinus i Pandion Слухайце, сябры! Патрэбны адзін (2,3...) рэгіянальных мадэратара-рэдактара для Берасьцейшчыны. На бліжэйшы час трэба будзе рэдагаваць тэкст і зьмяшчаць самастойна навіны і абвесткі, новыя Месцы назіраньняў. Праз нейкі час рэдагаваць Вызначальнік. Што скажаце?

а я бы в лице региональных брестских модераторов хотел бы видеть всю тройку самых активных брестчан. зачем на одного всё сваливать? а эти трое уж точно горы могут свернуть. если захотят...

2Пук З тваёй рэакцыяй ды пачуцьцём гумара мы дакладна тут не зацьвілім! Заходзь часьцей! Я як успомню твой каментар пра мядзьведзіка на вокладцы ПіМа дык дагэтуль рагатаць як каню хочацца!

Ну вось і дамовіліся! сёньня зранку папрашу адміна каб вам адпаведныя правы надаў. Я таксама супраць biota - малады яшчэ. А Дзяніс свой хлопец, няхай працуе на карысьць людзей і птушак. 2Pandion Тут жа не сайт ствараць, а разьмяшчаць як ва Ўордзе прыкладна. Нічога цяжкага. Хоць і адказна, канешне. Але некалі ж трэба пачынаць. Калі цябе яшчэ не выгналі з Гомеля, ты мог бы і з Гомельскімі працу правесьці, каб іх рэгіён не пуставаў.

2Oh-Voegel Сёньня тэлефанаваў Ж.Г. - кажа, зуброў зьняў з 10 м. Замёрз у лесе і схаваўся ў сена на іх сталоўцы, каб адпачнуць ды сагрэцца. А яны праз нейкі час падыйшлі - ўцякаць позна было, прыйшлося фатаграфаваць...

Я не зразумеў гэтага радка "Я таксама супраць biota - малады яшчэ. А Дзяніс свой хлопец, няхай працуе на карысьць людзей і птушак." Harrier, пракамянтуй. Ты за ці супраць майго ўдзелу ў стварэнні сайту?

А что тут комментировать!!!!! Вот посмотрел я место наблюдений - очистные сооружения г. Малориты!! И ставлю тебе по географии заслуженную крепкую двойку! Миллион раз там был, а на карте так правильно ине ориентируешся... А если люди поедут как ты описал и показал - всё кирдык, жди черных грифов над тушками :-)

2Peregrinus Як напішаш дык напішаш! Табе гумарыстычную перадачу весьці - здароўя людзям вернеш не менш за Кашпіроўскага! А грыфы няхай ляцяць - прывяжыце хаця б аднаго - я хачу новы від для сябе ўбачыць...

Ну дык ён жа адзін за ўсіх, як ты правільна заўважыў... А мы хацім надварот - каб УСЕ для сябе. Таму і вынік павінен быць іншы. Але позна ўжо, іду спаць. Да сёньняшняга вечара!