Абуджэньне і вяртаньне птушак. 28 лютага 2013, Пухаўшчына.

 

28 лютага 2013 г. Самая паўднёвая кропка Пухаўшчыны.   Напрыканцы лютага сонца істотна падымаецца над даляглядам, і радуе ўсё жывое даўгачаканым цяплом. Уздоўж і вакол грунтовых ды асфальтавых дарог, уздоўж чыгункі ўтвараюцца больш прагрэтыя паветраныя калідоры. Такія калідоры вакол няшумных вясковых дарог асабліва прывабные для птушак. Большай часткай дарогі шчэ пакрыты лядовым пластам і раніцой прыцярушаны сьнегам. У месцах, дзе покрыў брудны, зьяўляюцца праталіны і адкрываецца асфальт, які днём пакрывае талая вада. Калі прысада дарогі аднабаковая і стварае зацішак, такіе месцы асабліва прывабные. На іх адчуваецца цяпло сонца, а лапіны адкрытага асфальту і праталіны на прыдарожжы радуюць птушак пачастункамі. Тут дзясяткамі зьбіраюцца стрынаткі  (іх большасьць), чамусьці значна меньш вераб’ёў і, што самае дзіўнае – сойкі. Здавалася б, чым вабіць сояк асфальтавая дарога? – Найперш цяплом, дый восеньскай і зімняй пацярухай, што хавалася дасюль пад сьнегам.Паводзяць сябе палахліва, і не падпускаюць на пэўную адлегласьць. Азьняць іх немагчыма. Калі супыніцца і пачакаць, сойкі ізноў вяртаюцца на дарогу з прысады.   На прыдарожных дрэвах і ў кустах гаспадарыў увішны малы дзяцел. Паставіўся да мяне з жонкай дастаткова даверліва.     На зваротным шляху, у прычыгуначнай вёсцы, парадавалі дзьве берасьцянкі. (Мабыць правялі тут зіму. Даводзілася сустракаць й мінулымі зімамі, адзінкамі сярод кагортаў вераб’ёў.) Мноства скрынатак на шыферных дахах вёскі.     На чыгуначным прыпынку давялося затрымацца: адмянікі чарговую электрычку. Над пуцявінамі, накірункам да Менска, праляцелі імклівыя шчыглы – мо 6-8. У папярэчным напрамку да чыгункі, у бок Сьвіслачы адзінока падалася белакрылая чайка. (Да Сьвіслачы ля 5 км.) Высокі палёт і прывабна-белы колер... Што там у паднябесьсі? Ці не пануе шчэ там зіма...  

Каментары