Вясновыя залёты савукоў, або як самка бараніла свой выбар = How female Goosander fight for her male + VIDEO

 Сёння пашчасціла назіраць цікавую з'яву: барацьбу самкі вялікага савука за свой выбра - "свайго самца".

Я гуляў на набярэжгнай Нёмана са всаім сабачкам і заўважыў паўкругі, якія апісваў адзін з 4 савукоў. Япадрыхтаваў фотаапарат і стаў чакаць. Савукі  хутка плылі  насустрач і набліжаліся да мяне:

Аказалася, што іх 2 пары: наперадзе плыў адзін з самцоў, якога час ад часу ганяў другі. За імі плыла першая самка, а некалькі метраў ззаду за ўсімі - яшчэ адна самка:

http://youtu.be/zb1YcJTZrOg

 

 

 Я мог зразумець, чаму адзін самец адганяе ад самак другога, але чаму першая самка так хутка плыве за самцамі, я не зразумеў, пакуль дома не праглядзеў другое відэа.

Пры чым савукі плылі "на поўную моц" супраць плыні ракі, вада ажно ўздымалася на іх грудзь.

Аказалася, што першая самка ўпарта плыла за слабейшым самцом і час ад часу рабіла выпады адкрытай дзюбай у бок больш моцнага самца, які стараўся адагнаць слабейшага самца  ад сябе і самак (?). 

http://youtu.be/RZqP4DXnPWY  

 

 Праз нейкі часўсе птушкі ўзляцелі, але праляцелі 30-40 м і прывадніліся.

Калі я праз хвілін 5 вяртаўся назад, пары былі асобна на адлегласці м 100 адна ад адной, птушкі з кожнай па чарзе ныралі за рубай. 

Значыць, самка адстаяла свой выбар?