EuroBirdwаtch-2014 пад Гродна 5 кастрычніка

Падчас чарговай традыцыйнай экскурсіі на вадасховішча на р.Нёман у в.Дзекалавічы і на р.Свіслач у в.Карозічы (Гродзенскі раён),  прысвечанай Еўрапеўскім дням назіранняў за птушкамі, 30 сябраў Гродзенскага аддзялення пабачылі і пачулі 41 від птушак, сярод якіх найбольш цікавымі былі арлан-белахвост, шэрашчокая коўра, нырок-плёсаўка.

Агульныя вынікі выглядаюць наступным чынам:

  1. Грак - 28

 

2. Лыска - 400

 

3. Рудахвостка-чарнушка - 1

 

4. Сарока -1

 

5. Вялікая коўра - 33

 

6. Палявы верабей - 7

 

7. Шпак - 60

 

8. Вялікая сініца - 15

 

9. Крумкач - 17

 

10. Белая пліска - 7

 

11. Звычайная зелянушка - 20

 

12. Звычайная стынатка - 9

 

13. Качка-крыжанка - 100

 

14. Лебедзь-шыпун - 27

 

15. Шчыгел - 31

 

16. Жаўрук палявы - 8

 

17. Чайка- рыбачка - 25

 

18. Лебедзь-клікун - 19

 

19. Канаплянка 1

 

20. Качка-свіцьва -  27

 

21. Малая коўра - 4

 

22. Арлан- белахвост - 1

 

23. Чапля шэрая - 3

 

24. Вялікі баклан - 136

 

25. Дрозд-піскун - 2

 

26. Вялікая белая чапля - 50

 

27. Гусь белалобая - 27

 

28. Нырок-сівак - 20

 

29. Чубаты нырок - 41

 

30. Качка-лапаноска - 3

 

31. Канюх-мышалоў - 3

 

32. Шэрашчокая коўра - 1

 

33. Нырок-плёсаўка - 1

 

34. Балотны лунь -1

 

35. Гогаль - 6

 

36. Сеўка залацістая - 42

 

37. Качка-чырка - 2

 

38. Шуляк-галубятнік - 1

 

39. Вялікі дзяцел - 2

 

40. Сойка - 1

 

41. Свірстун sp. - 3

 Таццяна Смыкоўская

Каментары