Відэа-загадка: што робяць вясковыя ластаўкі?

Нават параўнальна дасведчаны натураліст - якім я сябе лічу - часам адразу не разумее што ён назірае.

Так атрымалася і ў гэты раз - толькі пазней я зразумеў (магчымую) прычыну падобных паводзін маладых вясковых ластавак.

Паспрабуеце свае сілы?

Калі праўдападобных тлумачэнняў у Вас няма, можаце прачытаць маё - яно будзе ў апошнім абзацы.

ластаўкі

А загадка вось у чым - некаторыя з маладых ластавак час ад часу дзіўна паварочвалі галаву на бак і ў такім стане праводзілі нейкі час, пасля чаго вярталіся ў "нармальны" стан - гл. відэа ніжэй:

ластаўкі

А вось і відэа:

https://youtu.be/cjlqEu6mXBk

ластаўкі

На мой погляд, ластаўкі такім чынам назіраюць на небам над сабой, адкуль ужо былі сведкамі нападу на сябе ці на ластавак-суседзяў альбо сокала-кабца, або шуляка-карагольчыка. Але ўсё ж хутчэй кабца - бо карагольчык можа нападаць з засады і не абавязкова аткаваць дробных птушак зверху.

Каментары

Да, з бацькамі таксама версія праўдападобная. Але каб гэтых яшчэ кармілі бацькі я не заўважыў.

І фота Уладзіміра дарослай ластаўкі у падобнай пазіцыі з галавой набак хутчэй за тое, што яны ўсё ж баяцца нечаканай атакі з паветра.