Грайна. Наш кавалак першабытнай прыроды.

Сёньня, ў сонечны і трошкі марозны дзень (- 3С) выбраліся ўсёй сям'ёй на нізіннае балота Грайна - частку ТВП "Гарадзенская Сьвіслач", якое расікнулася ля ракі Сьвіслач у Беарставіцкім і Гарадзенскім раёнах.

Хацелася ўжо ўбачыць "сапраўдных" вясновых птушак. Але, забягаючы наперад, іх пакуль не было.

За тое атрымалася ўбачыць і трошкі сфатаграфаваць тую прыгажосьць разьліву паўнаводнай беларускай ракі, якую дагэтуль бачыў толькі на Прыпяці.

    Канешне, маштабы несупаставімыя. Аднак і тое, як УЖО разьлілася Сьвіслач каля балота, ўражвае. Спадзяюся, што з надыходам сапраўды цёплых дзён вада пайдзе далей і вышэй, і ўсё гэтае навакольнае хараство напоўніцца шумама птушыных крылаў і іх гоманам!

    Аднак пачалося ўсё з не вельмі прыемнага моманту - як аказалася, абедзьве таблічкі, што тут ТВП=ІВА, абарваліся і ляжалі пад слупкамі. Былі яны прымацаваныя з дапамогай заклёпак, і гэта было нашай памылкай - вецер, напэўна, даволі хутка абламаў іх. прыйшлося забраць іх пакуль дадому і прыдумаць добрае рашэньне па іх паноўнаму замацаваньню.

    Практычна ўсё балота з абодвух бакоў ад дарогі было пад вадой (з Берастаівцкага боку пада льдом= замёрзлай вадой), праўда на гарадзенскім баку была і вада, а Сьвіслач (чуць не напісаў машынальна Прыпяць...) разьлівалася ў бок Нёману на вялікай тэрыторыі - паўсюль, як было бачна ў трубу, блішчэлі стужкі вады на даляглядзе. Каля маста і далей плюхаліся 38 лебедзяў-шыпуноў, прыкладна палова з іх - маладыя птушкі. Як я не ўзіраўся, з надзеяй забачыць сярод іх клікуноў, але яны пакуль не прыляцелі. Аднак і гэтая колькасьць уражвала і тут яны глядзеліся сапраўды дзікімі і даволі незвычайнымі. Аказалася, што агулам іх "на Грайна" троху больш 40.

    Калі ехалі на машыне, над намі праляцелі 2 чародкі качак, аднак зьніклі так хутка, што я ен апсьпеў вылезьці з машыны.

За тое, акрамя ашаламляльных краявідаў з вадой, сонцам і лёдам, пашчасьціла ўглядзець 2 новыя віды для гэтых мясьцінаў - на Сьвіслачы плавалі самец і 2 самкі вялікіх савукоў, і недалёка ад іх парляцелі 2 самцы гагалей.

Яшчэ палявалі 2 канюхі, перад Грайна праз дарогу праляцеў шуляк-галубятнік.

Змагаючыся з моцным і халодным ветрам, я рабіў здымкі нечаканай мясцовай прыгажосьці і ўвесь час  марыў вярнуцца сюды праз нейкі час, каб стаць сьведкай сапраўды вялікага вясновага разьліву...


Просмотреть увеличенную карту

Каментары

А нашыя шыльдачкi на Званце пакуль стаяць. Толькi адзiн слупок нейкiя варвары хацелi выдраць з зямлi, але не здолелi (спужалiсь каго?).

говорят, уже давно прилетела пара серых гусей на Свислочь. кстати, в то же место, где мы отметили их на последнем своем бедрейсе. а те, кто говорит, говорит ещё, что видит их там регулярно из года в год! возможно гнездящиеся.

На самой Сьвіслачы - можа быць, але не на балоце - балота цалкам пада льдом. Мы ў мінулым годзе на балоце бачылі 3 гусі, так што можа і гняздуюць штогод. Галоўнае, каб галодныя паляўнічыя не адстрэлілі - цяпер жа 2 месяцы можна "любого пола і возраста."..