Гарадзкія вароны )

Пайшоў я сёння праверыць зімовых птушак вышэй па плыні Нёману, перайшоў на старую частку нашай старой вуліцы Падольнай, за чыгуначным мастом праз Нёман. А там некалькі шэрых варон пад брамай аднаго з дамоў утрапёна нешта дзюбалі - што гэта, было не бачна, бо іх "ахвяра" скрывалася ў неглыбокай канаўцы.

Я вырашыў іх не палохаць і пачакаць здалёк - можа гэтае нешта пакажацца само ці вароны яго падымуць.

https://youtu.be/4DhG-E71ypM

Так і адбылося, а здабычай варон аказалася ... міска з рэшткамі ежы! Можа сабака не даеў на іх шчасце, а можа нехта з мясцовых жыхароў варон так падкармлівае?

птушкі

На відэа чутно, што адна з птушак рэзка і гучна падала сігнал небяспекі, і хутка нават самыя галоўныя вырашылі адляцець на навакольныя дрэвы і лепш перачакаць там маю да іх цікаўнасць.

птушкі

Але тое, што трэба, я ўжо зняў.

 

На гэтую тэму:

Шэрая варона і смоўжык

Два цікавых назіранні за шэрымі варонамі за адзін дзень

Шэрая варона: памылка ці гульня?

Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO

Шэрая варона і "вкусняшка": фота-гісторыя

Як варона не пасьнедала

 

Кропка назірання

Гарадзкія вароны )

Шырата: :53.6692810449 Даўгата: :23.840058563173