БІТВА ШЫПУНОЎ. Частка 1: Клінч

Можна ездзіць назіраць за птушкамі дзесяцігоддзямі, але і так нешта выключнае і здзіўляючае ўбачыць амаль выпадкова. І гэтае выключнае цяжка адпаведна апісаць так, каб не зменшыць свае эмоцыі ад ўбачанага і здзіўленне ад таго, чаму стаў сведкам. 

Так бывае, калі ШЧАСЦІЦЬ! 

Наша вельмі рознаўзроставая кампанія пасля абеду дабралася да рыбгаса Каеняўцы, што на Бераставіччыне. І тут да адной пары шыпуноў, якія плавалі у края тонкага льда ў нешырокім канале падляцела другая пара і села на лёд зусім побач.

Што адбывалася на працягу наступных некалькіх хвілін цяжка апісаць словамі. Але дзякуючы таму, што мы мелі фоцікі, большую частку гэтай бітвы за дамінацыю паміж самцамі з удзелам адной з самак атрымалася засняць на відэа.

Ітак, частка першая:

https://youtu.be/lclGgx_ye1A

Працяг будзе.

 

Кропка назірання

БІТВА ШЫПУНОЎ. Частка 1: Клінч

Шырата: :53.377772169985 Даўгата: :24.035927413659

Каментары