Красавіцкія амялушкі

Выбачаюсь за якасць здымкаў - здымаў тэлефонам. Хутчэй хацелася ўдакладніць - наколькі звычайна назіраць гэтых птушак у нас на прыканцы красавіка? 

Раніца 22 красавіка, тры птушкі ласаваліся ягадамі глогу з восеньскага ўраджаю амаль у цэнтры горада Дзяржынска.

 

З.Ы. Дадаў здымак белагаловай чайкі, што ў той жа час пралятала над імі, але, відавочна, з рытарычным пытаннем - ці не з'явіласячаго больш універсальнага для іх выяўлення?

Кропка назірання

Красавіцкія амялушкі

Шырата: :53.68710709742 Даўгата: :27.141062886147
Фотаздымкі

Каментары

Цікавая рэгістрацыя - віншую, але хутчэй за ўсё асобныя птушкі могуць заставацца ў нас нават да пачатку мая.  Не штогод, але падобныя познекрасавіцкія выяўляюцца.

З вялікімі чайкамі, насамрэч, яшчэ больш складна, чым ўяўлялася раней. Патрэбны добрыя здымкі і ў палёце, і на зямлі-вадзе і пажадана зблізку.