Малы арлец палюе пешшу

У нас найлягчэй убачыць малых арляцоў пад час сенакосаў.  Тады лягчэй і паназіраць як і на каго яны палююць, таму што на свежаскошаных шматгадовых травах (ці нават на няскошаных - як у падобным выпадку) лягчэй пешшу пераследаваць і злавіць амфібій.

Але калі скошаную траву сабралі і амфібіям няма дзе там хавацца, то арляцам і іншым драпежнікам застаюцца палёўкі і чаканне таго, што яны будуць вымушаныя перабягаць з адной норкі ў іншую або харчавацца недзе побач з норкай удзень:

птушка

Яўна на гэта разлічвалі тыя 4 малыя арляцы, якіх мы назіралі на скошаным поле шматгадовых траваў у в.Каенеўцы на Бераставіччыне.

Аднак нічога цікавага не адбывалася, пакуль адзін з арляцоў не пачуў або не заўважыў нешта побач:

 

https://youtu.be/qskDDkS2fLM

Аднак гэтае яго паляванне скончылася безпаспяхова і праз нейкі час ён ізноў стаяў, прыглядваючыся і прыслухоўваючыся.

птушка

 

Кропка назірання

Малы арлец палюе пешшу

Шырата: :53.380712932762 Даўгата: :24.035712836938