Вялікія коўры: катаем, каб птушаняты не змерзлі?

Трошкі больш за тыдзень таму я ўбачыў вялікую коўру, якая перавозіла на спіне двух сваіх маленькіх птушанят. Было гэта на балоце Грайна, і я нават паспеў зрабіць здымкі і відэа. Але было гэта далекавата і супраць сонца, ды і расліннасць перашкодзіла зрабіць гэта так, як гэтыя моманты хацелася б паказаць. Таму я выдаліў усё, але надзея паказаць гэтыя цікавыя паводзіны засталася.

І вось мы ў мястэчку Азёры на шляху ў больш цікавыя месцы. А ўздоўж дарогі - два возеры, у адным з якіх плавае вялікая коўра з двума птушанятамі:

https://youtu.be/KQeZx1onmdA

Птушаняты былі ўжо падрослыя, добра плавалі і паздымаць іх  пакатушкі на спіне ў бацькоў я не спадзяваўся. 

птушкі

Але тут недалёка ад сваёй сям'і паказаўся бацька, і я вырашыў паздымаць як і чым ён будзе карміць малых, а можа і самку. Было добра бачна,што і малыя, і самка калі яго ўбачылі, таксама на нешта пачалі разлічваць :) і некалькі метраў ўпэўнена і хутка плылі  за ім - суправаджалі ў шлях за рыбай)

птушкі

птушкі

Але хутка самец нырнуў і знік з майго, а пэўна і іх, поля зроку.

І тут пачалося тое, на што я ўжо не спадзяваўся. Хаця самка плыла параўнальна хутка наперадзе, адзін з малых дагнаў яе і хуценька залез на спіну!

птушкі

А цяпер звярніце ўвагу на колер голай скуры на лбе малога - ніжэй будзе, чаму гэта можа быць важна.

Мама-коўра нават не пратэставала і спакойна працягвала плаваць з адным з двух сваіх птушанят:

птушкі

Часам ён нават трошкі выдурняўся, і выстаўляў доўгія ногі каб перашкодзіць ці, наадварот, дапамагчы ёй у руху:

птушкі

Другі ж таксама спакойна плаваў побач, не спрабуючы сагнаць брата-сястру. Нам трэба было ехаць далей, што зніклы самец нешта прыянсе ў хуткім часе спадзеваў не было. Тым больш не было шанцаў убачыць як другое птушанё залезе на маміну спіну пакатацца - там проста фізічна не засталося для гэтага месца.

І толькі дома, калі я параўнаў колеры аголеных участкаў скуры збоку ад дзюбы і над ёй абодвух птушанят, я ўспомніў магчымае тлумачэнне чаму адзін з іх залез на маму - параўнайце іх і Вы на відэа:

https://youtu.be/4GRz-ArSXAg

Справа ў тым, што да нейкага пераходнага ўзросту і дасягнення адпаведных памераў, птушаняты не маюць адпаведнага забеспячэння біяхімічнай тэрмарэгуляцыі і падтрымання адпаведна высокай і пастаяннай тэмпературы цела - у выпадку коўраў - у вадзе. Таму магчымыя два варыянты - на зямлі ці ў гняздзе на дрэве такіх птушанят абагравае самка (або абодва бацькі?). Тут жа птушанятам нічога не можа дапамагчы, акрамя магчымасці апынуцца на нейкі час "на сушы". Але як гэта зрабіць бяспечна для сябе і каб заставацца побач ці максімальна блізка з бацькамі?

птушкі

Правільна -залезьці ім на спіну! А каб халявы не было, бацькі могуць убачыць візуальныя сігналы - калі птушанё замярзае, колер голых участкаў скуры на галаве заўважна змяняецца і варта дапамагчы патомству. Ці так гэта насамрэч - варта паназіраць даўжэй і самастойна.

Кропка назірання

Вялікія коўры: катаем, каб птушаняты не змерзлі?

Шырата: :53.725725923274 Даўгата: :24.175321141209

Каментары

Дзякуй!  Падобныя ўчасткі голай скуры (напэўна) ёсць і ў птушанят іншых відаў коўраў і катаюць яны сваіх малых падобна. Вось у малай ніколі гэтага не бачыў, а чорнашыйная і шэрашчокая дакладна гэтак жа робяць.