ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) Частка другая, гарадзкая

Пасля першай, параўнальна ўдалай спробы паздымаць вясковых ластавак пад час збору імі гразі для пабудовы гнёздаў – яна тут ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) ЧАСТКА ПЕРШАЯ, ВЯСКОВАЯ,  не чакаў я ў гэтым годзе што пашчасціць яшчэ паздымаць і гарадзкіх. І адбылося ўсё нашмат лягчэй і больш масава-эфектна)

Мы ехалі на Святое балота. Але раптам, збоку ад дарогі, я заўважыў хмарку з гарадзкіх ластавак, якія сядалі і ўзляталі з края калужыны.

птушкі

 

https://youtu.be/_wnGQXxXmzM

Прыйшлося прыпыніцца, пад’ехаць бліжэй да сельскай крамы – і калужыны з ластаўкамі, каб паздымаць гэтае відовішча зблізку:

https://youtu.be/q1h1Lje8A-w

Уначы прайшоў дождж і магчыма таму старая калужына “аднавілася”. Ну а ў калужынах для ластавак галоўнае – свежая гразь. І яны яўна спяшаліся набіраць яе, з размаху ўтыкаючы ў яе галаву з раскрытай дзюбкай.

птушкі

птушкі

птушкі

Працэс працягваўся няспынна, птушкі не баяліся забрудзіць ні свае апераныя белым лапкі, ні прыгожую галаву. І прыляталі зноў і зноў.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Кропка назірання

ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) Частка другая, гарадзкая

Шырата: :53.697094460057 Даўгата: :23.942210509227