Малады самец поплаўнага луня ліняе ў дарослага + смелыя жоўтыя пліскі

Мы ехалі ўдзоўж вялікага поля спелых ужо зерневых, калі я ўбачыў над ім вельмі дзіўнага луня. Да віда ў палёце я яго вызначыць не мог і таму стаў рабіць здымкі, каб мець магчымасць вызначыць яго дома.

птушка

птушка

птушка

Здавалася б, мне пашанцавала, бо лунь нешта злавіў на поле і сеў есці па цэнтру асфальтаванай дарогі. 

Мы прыпыніліся і здалёк я стаў здымаць што адбываецца. Але і цяпер я не мог зразумець што за від луней адрывае крылы і ногі кузнечыку, якога ён злавіў, бо яго пярэдняя палова выглядала як самец, а задняя - як самка:

птушка

Стала зразумела, што гэта малады самец другога календарнага году жыцця (што коратка па-ангельску пазначаецца як 2CY), які ліняе з маладога пяра, дзе ён выглядаў больш як самка, у самца.

Не паспеў лунь даесці кузнечыка, як на дарогу да яго сталі выбягаць жоўтыя пліскі:

https://youtu.be/7mShSNcc7jg

Спачатку гэта была адна пліска, потым 2, 3 і нават 4 птушкі, якія стаялі ці прабягалі зусім побач з лунём.

птушкі

птушкі

птушкі

Ні па паводзінах луня, ні па паводзінах жоўтых плісак рознага полу і ўзросту не было бачна, што яны неяк заўважаюць ці інакш рэагуюць адзін на аднаго. З чым гэтая смеласць (ці хутчэй глупасць) плісак была звязаная,для мяне засталося загадкай. Бо часам яны былі так блізка да луня, што ён мог лёгка схапіць іх лапай.

Аднак з іншых назіранняў я ведаю, што калі патэнцыйная здабыча яўна замячае драпежніка і не адлятае пры яго набліжэнні, гэта паказвае, што яна ўпэўненая ў сваіх сілах і не варта траціць драпежніку час і энергію на тое, каб яе злавіць.

 

Кропка назірання

Малады самец поплаўнага луня ліняе ў дарослага + смелыя жоўтыя пліскі

Шырата: :53.380841544467 Даўгата: :23.991547401582

Каментары

Канешне палююць! Самцы палявых луней амаль выключна палююць на дробных птушак, лятаюць вельмі хутка і манеўрана, самкі палююць ў асноўным на грызуноў.

Але шмат залежыць і ад індывідуальных упадабанняў канкрэтнай птушкі. Таму ведаць, што гэты драпежнік цябе не зловіць, немагчыма = лепш не рызыкаваць так.