Казіміроўка 23-01-2011: ці варта загадваць жаданьні?

Такое нечаканае пытаньне, вынесенае ў назву Назіраньня, я задаваў сабе пасьля нашай кароткай выправы ў пойму спрамленай ракі Лазоўка.

Справа ў тым, што мая жонка Алена перад выездам на птушак на Казіміроўку паставіла ўмову: хачу ўбачыць гілёў.

Я ж хацеў праверыць ці засталіся там палявыя луні. Прыйшлося выкручвацца. Па мінулагодніх зімовых выправах туды я ведаў, што гілей мы з вялікай імавернасьцю зможам сустрэць у парку пасёлка торфабрыкетнагa заводу. А для гэтага трэба было ехаць трошкі інакш і выходзіць зусім не там.

Атрымалася стоадсоткавае пападаньне: мы пад'eхалі ў парк,  і там над намі харчаваліся насеньнем явару каля 10 гілёў. Прыкладна 8 самцоў сьвяціліся сваімі ярка-чырвонымі грудкамі і белымі падхвосьцямі, час ад часу пералятаючы. Для добрага здымку  птушкі былі завысока. Але разглядаць іх у трубу было сапраўдным задавальненьнем.

Першае жаданьне было выканана. Настаў час на другое.

Лена паехала вакол торфабрыкетнага завода каб трапіць на патрэбную нам дарогу ў пойму, я ж з сабачкам рушыў наўпрост праз яе і засьнежаныя палі.

Птушак было не шмат.

Хаця было ад 0 да -2 і невялікі сьнег, нават крумкачы ляталі і крумкалі неяк вяла і неахвотна. Канюхі ж ў асноўным сядзелі на кратавінах, а то і наўпрост на сьнезе.

Мае шматразовыя кругавыя агляды мясцовасьці ў трубу пазітыўнага выніку не далі - лунёў не было.

Сьпіс адзначаных птушак:

Парк:

гіль - 10

пойма:

касматаногі канюх -5

канюх  sp. - 4

крумкач - 5

сарока -3

шэр.варона - 2

 

 

 

 

Фотаздымкі