Мае традыцыйныя дарожныя зімовыя ўлікі…

      Так ўжо здарылася, што апошнія амаль 10 год па розных справах, ці то сямейных, ці то рабочых, мне, прынамсі хоць адзін раз на снежань-студзень,  выпадае вандроўка практычна па адным і тым жа накірунку…. Ад Брэста на ўсход – да Пінску, альбо Мікашэвіч, з магчымымі адхіленнямі….

     Узімку гэтая аўтамабільная дарога – нібы “цёмная стужка” сярод заснежаных прастораў, якая звязвае лёсы ня толькі людзей, але і птушак…

     Заўсёды, калі я за рулём, альбо проста сяджу збоку на пасажырскім месцы, з асаблівай увагай, на рознай хуткасці, углядаюся у кожную птушачку, якая можа апынуцца ў межах позірку… Пры неабходнасці дакладнага вызначэння, транспартны сродак спыняецца, і я, дзякуючы пастаяннай наяўнасці ў машыне бінокля, здзіўляю праязжаючых міма людзей сваёй застыўшай постаццю з невядомым позіркам ўдалечыню….

     У снежныя часы, калі навокал усё пад снежным покрывам, і да патэнцыяльнай ежы цяжка птушкам дабрацца, многія з іх жмуцца бліжэй да трассы “Брэст – Гомель”. Дзякуючы рэгулярнай чыстцы ад снегу, інтэнсіўнаму руху рознага транспарту, у тым ліку і таго, што звязаны з сельгаспрадпрыемствамі, на дарозе можна знайсці і пакінутыя рэшткі ежы, згубленае у розныя часы зерне, сілас, салому, і шмат чаго іншага. Не забываемся і пра неабходныя для птушак, гастраліты… Апроч таго, дарога – зона павышанай смяротнасці для птушак, якія часта гінуць пад коламі транспарту, і… самі  становяцца пунктам у меню як драпежных птушак, так і звяроў. Аднойчы, я стаў сведкам сапраўднай дарожнай драмы… У студзені 2010 года, дзесьці паміж Пінскам і Янавам, на хуткасці, яшчэ здалёк, заўважаю на дарозе незвычайныя манёўры машан, якія ўсе сігналяць, маргаюць светам і штосьці аб’язджаюць… Скідваю  хуткасць… і накатам пад’язджаю ўпрытык да сядзячага амаль пасярод дарогі касматаногага канюка… Вельмі галодная птушка, не звяртаючы ні на што ўвагі, упарта дзяўбла загінуўшую пад коламі жывёлу. Гледзячы праз лабавое шкло на птушку, якая сядзіць у літаральна некалькі метрах і секундах “ад ўсяго”, у галаве былі рознабаковыя думкі… Даўшы магчымасць яшчэ крыху падсілкавацца пры маёй “аварыйнай астаноўцы”, якая прадухіліла наезд на канюка некалькіх машын, я пасігналіў…. Ніякай рэакцыі. Пачаў пад’язджаць – тое ж самае… Выйшаў, падыйшоў, пакрычыў – птушка адляцела.. Я паехаў, але яшчэ доўга думаў пра гэты выпадак, гэтую сітуацыю, і пра тое, што птушка пасля ўсяго магла і абярнуцца назад …

      За дзесяцігоддзе вандровак на “маёй ўліковай дарозе” пашчасціла назіраць ня толькі звычайныя віды птушак, але і рэдкія… сокал-дрымлюк, горная чачотка, пуначка, рагаты жаўрук ды іншыя…..

26 студзеня 2011 года пры сваіх традыцыйных зімовых уліках убачыць удалося наступныя віды:

в. Федзькавічы Жабінкаўскага раена – 23 шызых голуба, 2 касматаногіх канюка

ля в. Камень Кобрынскага раёна – каля 40 звычайных стрынатак

ля в. Гарадзец Кобрынскага раёна – 24 рагатыя жаўрукі

ля павароту на в. Закозель Драгічынскага раёна – 9 рагатых жаўрукоў, 2 касматаногіх канюка

перад самым г. Пінскам 3 крумкачы выпісвалі свае ашаламляльныя паветраныя піруэты   

Птушак, як і відаў было няшмат, але тую атмасферу, тыя уражанні і спадзяванні, мне удалося адчуць у поўнай меры… на традыцыйных дарожных зімовых ўліках птушак…

 Вадзім Пракапчук

Каментары

 Может повторюсь, но прошлой зимой наблюдал такую сцену в Минске на бульваре Толбухина. Около перекрестка на проезжей части лежали останки раздавленного голубя. Это было почти посреди проезжей части, рядом со stop линией у светофора. На бордюрном камне сидела сорока и внимательно следила за дорожной ситуацией. Как только загорался красный свет для машин и через улицу шли пешеходы, она тут же подлетала к останкам и начинала их клевать. Как только зажигался зеленый и включались двигатели машин, она тут же взмывала назад на тротуар. Я следил за ней минут 5. Было полное ощущение, что она ждет именно или сигнала светофора, или воя стартующих машин. Были ситуации, когда пешеходов не было, или машин не было, или машины медленно меняли позицию перед перекрестком при красном свете... Сорока исправно клевала голубя строго при красном свете и отлетала при зеленом.

стильно изложено. В таких случаях, как с канюком, я обычно выбрасываю "мясо" на край дороги, даже если падальщика рядом и нет, на всякий случай. Насчет сороки-интересный случай, достойный отдельного рассказа, все наверно видели сюжет про японских ворон в фильме Эттенборо Жизнь птиц, те кидали орехи под колеса машин на светофоре, собирая содержимое потом на красный свет...

 

Некалькі цікавых эпізодаỳ з жыцця гракоỳ.

 

Мабыць, не толькі мне, але і шмат каму з вас, прыходзілася чуць, а, магчыма, і самім быць сведкай выпадкаỳ, звязаных з дзіỳнай вынаходлівасццю прадстаỳнікоỳ птушынага свету, асабліва з сямейства воранавых. Гэтыя , без сумнення, найбольш блізкія нашы ,,суседзі” неаднаразова здзіỳлялі, а часам і прымушалі усміхнуцца наконт нестандартных прыдумак і сваіх неардынарных паводзін.

Якіх-небудзь мэтанакіраваных назіранняỳ за жыццем гракоỳ мною не праводзілася, аднак некалькі  эпізодаỳ, якія здарыліся на працягу восені мінулага року ỳ г. Брэсце і сведкай якіх я быỳ, на мой погляд , заслугоỳваюць увагі…

15 верасня ỳ пасляабедзенны час на адным з ліхтароỳ па вуліцы Калініна быỳ заỳважаны дарослы грак, які з зайздроснай упартасцю раздзёỳбваỳ заціснуты ỳ лапах грэцкі арэх. На праезджую частку ỳсё падалі і падалі кавалачкі арэхавай шкарлупы. Праз нейкі час (каля 2-3 хвілін – менавіта столькі працягвалася ,,аперацыя”), грак ,,скончыỳ усе справы з арэхам” і паляцеỳ у глыбіню ỳласнай забудовы мікрараёна ,,Кіеỳка”. Праз зусім непрацяглы адрэзак часу ён вярнỳуся на той-жа ліхтар, але ỳжо з зажатым у дзюбе арэхам. І апісанная вышей карціна зноỳ паỳтарылася. Хацелася б адзначыць яшчэ і такую дэталь – пад ліхтаром валялася шмат арэхавай шкарлупы, што здалёк нагадвала ỳсім вядомую ,,кавальню дзятла”. Практычна праз месяц, 19 кастрычніка на адным з прысядзібных участкаỳ зноỳ-такі па вул. Калініна назіралася вельмі падобная сітуацыя, але толькі з адной акалічнасцю. Замест ліхтара ỳ якасці ‚‚апоры” птушка выкарыстоỳвала шчыліну, якая знаходзілася на даху звычайнай, зробленнай з драỳляных брускоỳ, цяпліцы. Колькасць шкарлупак пад цяпліцай нагадвала толькі аб тым, што грак выкарастоỳваỳ шчыліну не адзін дзесятак разоỳ.

Наступны выпадак, звязаны таксама з асаблівасцю харчавання гракамі ỳсё тымі ж грэцкімі арэхамі (здаецца, гэты даволі шырока распаỳсюджаны ỳ г. Брэсце паỳднёвы плод прыйшоỳся даспадобы ‚‚нашым меншым сябрам-суседзям”). 22 верасня ỳ 16:20 на краю праезджай часткі, што па праспекту Машэрава каля аỳтобуснага прыпынку ‚‚Вул. МОПРА”, быỳ заỳважаны грак, які дзелавіта прахажваỳся па асфальту. Птушка раз-пораз штосьці падхоплівала дзюбай. Як толькі ỳзнавіỳся рух транспарту, рэгуліруемы светлафорам, грак хутка выскачыỳ на бардзюр, і, узняỳшысь у паветра, паляцеỳ у бок чыгуначнага вакзалу ‚‚Палескі”. Зусім хутка птушка вярнулася і села на ліхтар, навіслы над праезджай часткай, але крыху збоку ад прыпынку. Літаральна адразу ж уніз, на асфальт, упаỳ грэцкі арэх. Грак зляцеỳ з ліхтара і сеỳ на бардзюр насупраць арэха, які ляжаỳ на дарозе. Мяне зацікавіла – што ж будзе далей?… Тройчы аỳтамабільны паток, які кранаỳся ад светлафора, праязджаỳ міма птушкі, якая толькі крочыла туды-сюды па бардзюры. Раптам, як толькі транспарт зноỳ спыніỳся, грак выскачыỳ на асфальт і спрытна дзюбай ‚‚рассарціраваỳ ляпёшку”, якая засталася ад арэха. Транспарт зноỳ крануỳся – і грак спешна паляцеỳ.

Я падыйшоỳ да ліхтара. В некалькіх месцах на асфальце былі заметны раз’езджаныя ‚‚ляпешкі”, як адзіныя сведкі і улікі існуючай у гэтым месцы ‚‚гракавай закусачнай”.

Апошні эпізод і ỳвогуле незвычайны… 19 кастрычніка ỳ 8:45 на газоне каля будынку ДК Прафсаюзаỳ па вул. Маскоỳскай быỳ заỳважаны грак, які быỳ заняты пошукамі харчу. Нічога дзіỳнага ỳ гэтым не было. Аднак, падыйшоỳшы бліжэй (а птушка падпусціла на адлегласць у 6-7 крокаỳ), у вочы ‚‚кінулася” дзюба. Дзюба была сапраỳды незвычайная – даỳжыня надклюỳ’я была большая за даỳжыню падклюỳ’я прыблізна ỳ паутара разы; акрамя гэтага, надклюỳ’е было загнута ỳніз, нагадваючы па форме надклюỳ’е драпежных птушак. Адзначу яшчэ і тое, што грак выглядаỳ, як гавораць „на ỳсе сто”, напэỳна, ня гледзячы на вышэй адзначаную акалічнасць, праблем са здабычай ежы ỳ птушкі не было. Назіранне за „аб’ектам” з блізкай адлегласці працягвалася прыблізна секунд дзесяць, пасля чаго, грак адляцеỳшы на метраỳ сорак, апусціỳся на газон і прадоỳжыỳ свае пошукі.

За паỳсядзённымі клопатамі мы часам шмат чаго не заỳважаем. А птушкі, ужо толькі сваёй прысутнасцю дораць нам столькі добрага і светлага. Спыніцеся на хвілінку, паглядзіце на іх – і вы шмат чаго заỳважыце і адкрыеце для сябе. І без розніцы, хто будзе перад вамі: верабей альбо сініца, лебедзь ці качка; і нават калі гэта даỳно знаёмая каркаючая птушка ỳ чорным пер’і з пурпурна-фіялетавым адценнем.

 

 

Пракапчук Вадзім