Грайна: пачатак вясны + VIDEO

Наша сёньняшняя палова дня на любімым нізінным балоце ў пойме р.Сьвіслач на мяжы Гарадзенскага і Бераставіцкага раёнаў пачалася з марозу -5С. Таму вялікіх спадзеваў на міграцыю не было.

Аднак з самага пачатку птушкі нас здзівілі:

адзін з дзьвюх Андрэяў заўважыў вялікую белую птушку на дрэве на абвадным канале балота. Як аказалася, гэта быў вельмі дзіўнай афарбоўкі канюх-мышалоў (?):

На жаль, птушка пералятала даволі далёка ад нас і лепш зьняць яе не атрымалася.

За тое краявіды балота і залітых вадой са сьнегу і замерзлых паноўна лугоў прыемна ўразілі:

Адзін з Андрэяў актыўна засвойваў сваю новую фотатэхніку і абяцаў па набыцьці кампутара прадставіць самыя цікавыя вынікі ў нас:

Такія вось "малітвы" нарэшце далі вынік:

каля Сьвіслачы (яна, як і маленькі прыток яе - Верацейка) былі ўжо без лёду. Там мы і спачатку пачулі, а потым і ўбачылі пару клікуноў:

Трошкі раней мы ўбачылі спачатку 2 шпакоў, а потым пад 35 птушак, якія селі ў сухую асаку і там харчаваліся не паказваючыся без патрэбы.

Не ўсё аднак было бела-блакітна-шэрым навокал. Бо менавіта цяпер заквітнелі незвычайна збудаваныя "кветкі" рагозу, насеньне якіх у выглядзе лёккага белага пуху вока блыіала са сьнегам, які лежаў невялікімі зьліплымі сьняжынкамі навокал на ільду.

Непасрэдна перад намі ў невялікай затоцы ўжо трашчаў і патрэскваў глухімі нізкімі гукамі лёд - вясну не спыніць:

На раку прыляцела і пара шыпуноў, але нас яны амаль не баяліся і памалу паплылі па плыні Сьвіслачы.

Яшчэ з машыны мы заўважылі 5-6 груп птушак, разам каля 350 асобін, якіяі здалёк ляцелі прыкладна з захаду і сядалі недзе ў трысьнёг ля Сьвіслачы. Хутчэй за ўсё гэта былі крыжанкі, бо потым туды ж даляталі і меншыя групкі качак, якія атрымалася вызначыць.

Ужо на адваротным шляху, калі мы вярталіся з няўдалай спробы падыйсьці да гэтай "затокі", наша машына нечакана правалілася ў калужыну. Праз некалькі хвілін спробаў яе выпхнуць адтуль, гэта ў рэшце рэшт атрымалася, але мы сталі падобныя на сапраўдных брудасаў...

Яшчэ далей нас чакаў прыемны сюрпрыз - даволі вялікі вусень, які ляжаў адкрыта калі невялікіх кавалкаў ільду на сухой асаце:

Вусень прыцягнуў агульную ўвагу, але разварачвацца і адпаўзаць ад нас адмовіўся.

Сонца паволі хавалася за хмарай, якая прынесла густы сьнег. Але вясна не за гарамі!