Нашы назіранні

  • 27-04-2009: Лідзкі раён, кулікі

    27.04.2009 | Harrier

    Сёньня ўпершыню ў гэтым годзе Oh-Voegel адзначыў на Лідчыне куліка-цякуна (Tringa glareola), ластаўку-зямлянку (Riparia riparia), салаўя (Luscinia luscinia), баталёнаў (Philomachus pugnax), чорную крычку (Chlidonias niger), куліка-селянца (Tringa nebularia).

    На здымку Oh-Voegel’я з мінулага года кулік-селянец.Чытаць далей
  • 23-04-2009: Лідзкі раён – вада падае, птушак больш

    24.04.2009 | Harrier

    Сёньня Oh-Voegel упершыню адзначыў пячуравак-трашчолак (Ph. sibilatrix) і рачную крычку. Вада ў Нёмане пачала хутка падаць, з’явіліся астраўкі, адразу пабольшала кулікоў-перавозчыкаў, малых зуйкоў, з’явіліся кулікі-случкі. Стала больш качак-чырак, усе яны па парах. Прапалі качкі-сьвіцьвы і кралька.

    Лётаюць балотныя і поплаўныя луні. На здымку Oh-Voegel`я з пазамінулага году рачная крычка.Чытаць далей
  • Рэстран пад вакном

    23.04.2009 | Harrier

    Сёньня зусім нечакана з вакна кухні заўважыў адразу дзьвюх эўрапейскіх ўюркоў (Serinus serinus), якія пасьпешліва нешта зьбіралі ў невысокай зялёнай расьліннасьці. Я хуценька схадзіў за трубой, узяў фоцік і стаў здымаць незвычайную пірушку. Ўся сям’я з захапленьнем глядзела за імі разам са мной. Ніколі раней мы не бачылі іх так блізка!

    Чытаць далей
  • 19-04-2009. Лідзкі раён: яшчэ 2 новых віда

    20.04.2009 | Harrier

    Сёньня Oh-Voegel на Лідчыне адзначыў лесак-завірушак (Sylvia curucca), пару лугавых ерчыкаў (Saxicola rubetra) і, нарэшце, пачуў зязюлю. 

    На яго мінулагодім здымку лугавы ерчык.

    Чытаць далей
  • 17-04-2009: Лідзкі раён - тры новых віды

    17.04.2009 | Harrier

    Сёньня на Лідчыне Oh-Voegel адзначыў прылёт лесkі-чорнагалоўкі (Sylvia atricapilla) і пячураўкі-будаўнічка (Phylloscopus trochilis). Праляцелі малы (Aquila pomarina) і вялікі арляцы (A. clanga) (ёсьць здымкі) , на тым самым полі трымаюцца 2 махнатаногіх канюхі (Buteo lagopus).

    На здымку Oh-Voegel'я з пазамінулага году - самец лескі-чорнагалоўкі

    Чытаць далей
  • Юбилейное воскресенье

    15.04.2009 | Raven

    Выполняю обещание. Помню всё, как будто это было вчера (а так оно и было)… Людей, идущих с вербами из церкви, встречало тёплое весеннее солнышко. А за городом, куда мы направлялись нас ждало уже совсем по-летнему жаркое солнце и довольно ощутимые порывы ветра, которые к счастью вскоре стихли. Всё-таки разница довольно ощутима. Так вот, именно в такую погоду я и Семейство Harrier ов решили походить по озеру «Юбилейное» в поисках околоводных птиц. Встретившись на конечной остановке, мы отправились в путь. Сначала, как всегда, попадалась одна мелочь: синицы, зяблики, зеленушки, поползни. По веткам прыгало несколько любопытных соек. Но вот наконец и озеро. Тут же в глаза бросились чёрные силуэты лысух, беспокойные кряквы и выплывшая прямо на нас пара гоголей. Вдали летали чайки, как назло одни озёрные. А вот этот размашистый и в то же время грациозный полёт не узнать невозможно – речная крачка. С чувством, что выезд уже удался продолжаем путь мимо отдыхающих (только потеплело, а они уже тут-как-тут). За поворотом виднелось два белых пятна – лебеди шипуны. Подойдя поближе, мы поняли, что лебеди совершенно спокойно подпускают людей – почти ручные.

    Чытаць далей
  • 14-04-2009: Грайна – туман і птушкі

    15.04.2009 | Harrier

    З 7.50 да пр. 11.20. З ранку +3С, удзень каля +10, паўночны вецер.

    Чытаць далей
  • 11-04-2009: Лідзкі раён - поплаўны лунь

    11.04.2009 | Harrier

    Учора Oh-Voegel адзначыў на Лідчыне некалькі ўдодаў, крычалі круцігалоўкі, сёньня заўважыў, добра разгледзеў і сфатаграфаў самку поплаўнага луня (Circus pygargus) (ПГГ).

    Але тут фотка мая.

    Чытаць далей
  • 10-04-2009 Ліпічанская пушча (Мастоўшчына): Дубы й Удод

    10.04.2009 | Harrier

    Кавалак заказьніка Ліпічанская пушча ў вусьця Шчары. Разам са здымачнай групай праграмы Гарадзенскага ТБ “У аб’ектыве натураліста” Віталем Гуменным і апэратарам Андрэем, а таксама службовымі асобамі з заказьніка. З ранку да абеду, потым навакольле Жалудка і Орлі. Пахмурна, каля +10С у абед

    Чытаць далей
  • 10-04-2009 Лідзкі раён: кралька

    10.04.2009 | Harrier

    Працягваю выкладваць цікавыя СМСкі ад Oh-Voegel`я. Сёньня ён адзначыў у Лідзкім раёне сьпяваючага самца кралькі (Luscinia svecica).

    Чытаць далей