Нашы назіранні

  • 15-06-2009: мой квадрат-2

    15.06.2009 | Harrier

    Як хутка ляціць час! Вось і праляцеў месяц з майго перашга візыту на квадрат каля Юзэфоўкі (падрабязьней гл. тут: http://www.birdwatch.by/naziranni/247 )
    За гэты час тут адбыліся заўважальныя зьмены – люцэрна ўжо скошана, азімыя пшаніца і трыцікале падняліся і квітнеюць у полную сілу (менавіта ад гэтай пыльцы я сёньня некалькі разоў праціраў вочы, якія ўвесь час часаліся…). Толькі кукуруза, якая пераважая на большай частцы квадрату, расьце павольна і не паднялася больш за 15-25 см.
    Адбыліся зьмены і ў птушыным складзе і колькасьці. Жаўрукоў, на першы погляд, засталося таксама шмат, як і месяц таму. А вось іншых птушак стала больш: жоўтых плісак, лугавых ерчыкаў і нават кнігавак. Шэсьць з іх з крыкамі ляталі нада мной, а яшчэ каля 40 птушак пераляталі шчыльнай групкай збоку. Аб’ядналіся ў групы па некалькі птушак і шчыгелы (новы від на квадраце), але маладых птушак я сярод іх не заўважыў.

    Чытаць далей
  • Могілкі Маларыты

    10.06.2009 | biot

         Прыехаў дадому ў Маларыту. Сення здаваў экзамен, праз некалькі дзен зноў тое самае, таму глядзець на птушак атрымоўваецца не вельмі часта і часцей запланавана, чым выпадкова. Калі ж сустрэчы загадзя не плануеш, усе значна цікавей!

         Не гледзячы на тое, што зараз летняя пара, я такі умудрыўся захварэць і зараз размаўляю “праз нос”,  тэмпературу (напэўна, няма такога слова ў беларускай мове, прабачце!), вяду бойку з галаўным болем і ў вогуле адчуванне не з лепшых, якія мне давадзілася адчуваць...

    Чытаць далей
  • Грайна, 06-06-2009: Першыя з сёлетніх ўлікаў вяртлявай чаротаўкі

    07.06.2009 | Harrier

        Першы за доўгі час дзень без дажджу было вырашана прысьвяціць улікам вяртлявай чаротаўкі на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач” (=Грайна). Калі ж быць больш дакладным – нават не дзень, а вечар. Бо адпаведна з асаблівасьцямі біялёгіі гэтай птушкі, самцы якой сьпяваюць звычайна ўвечары, падлічваць іх трэба менавіта па песьні, пачынаючы за адну гадзіну да захаду сонца і заканчваць адну гадзіну пасьля.

    Чытаць далей
  • Рыбгас "Трэмля"

    07.06.2009 | Pandion

        Сення з раніцы яшчэ быў на рыбгасе "Трэмля" што ў Петрыкаўскім раёне Гомельшчыны. Рыбгас не вельмі буйны, калі параўноўваць напрыклад з "Белым" ці "Чырвонай слабадой", дзе я зараз і знаходжусь. Але на яго ставах можна паназіраць шмат за якімі рэдкімі птушкамі. Есць у яго і свае адметнасці. Ізюмінкай "Трэмлі" з'яўляецца марадунка Xenus cinereus, гэтаксама як напрыклад луток для "Белага".

    Чытаць далей
  • Рыбгас "Чырвоная Зорька"

    04.06.2009 | Pandion

        Сення праводзіў улікі на ставах рыбгаса "Чырвоная зорька" што ў Жыткавіцкім раёне.  2/3 ставаў не вельмі цікавыя, мабыць зза таго што іх спачатку патравілі раундапам, потым частку расліннасці выкасілі, а некаторыя пруды увогуле пабаранавалі. Акрмя таго яны да гэтай пары запоўнены толькі на палову . . . 

    Чытаць далей
  • 30-05-2009: сажалкі “Азота” ў Беражанах – гогалі і чорныя буслы

    31.05.2009 | Harrier

        Пасьля абеду ўпершыню на амаль сваёй машыне мы дабраліся на Беражаны. Разам з Сарокай і Перавозчыкам, з двума трубамі і шчанючком вырушылі на птушак. Аднак надвор’е было дзіўным. Сьпякотнае сонца рэзка зьмянялася на хмары, моцны вецер і дождж. За прыкладна 2 гадзіны там прайшлі 2 моцных і 10-15 дробных дожджычкаў. Таму ў пачатку другога моцнага дажджу ўсе, акрамя мяне вярнуліся ў машыну, і я працягваў назіраньні ўжо адзін.

    Чытаць далей
  • Дык што ж ядуць шпакі?

    29.05.2009 | Harrier

    У папярэднім назіраньні я далучыў кадр з фільміка са шпаком, які трымае нешта незразумелае ў дзюбе. Тут дадаю больш здымкаў, каб было лягчэй вызначыць - што ж гэта? Загадзя дзякую за камэнтары-здагадкі.

    Чытаць далей
  • 26-05-2009 Паўднёвы-В.Альшанка-Фабрычны

    28.05.2009 | Harrier

    Недалёка ад канцавога прыпынку 21га аўтобуса зусім блізка ад мяне каля агароджы сьвежазбудаванага дому самец канаплянкі ганяў другога самца. Часам сьпяваў з агароджы і лятаў за самачкай. Мая труба прыцягнула ўвагу гаспадара дому, ён выйшай спытаць што тут будуць будаваць яшчэ (амаль тыповая рэакцыя на тэлескоп…). Я сказаў, што дарог у іх і так хапае і паказаў у трубу канаплянку. Ён здзіўлена паведаміў, што ніколі не бачыў птушак так зблізку і распавёў пра свае назіраньні птушак навакольля.

    Чытаць далей
  • 24-05-2009 Маслабаза-Русота-Малышчына: зязюлі і садовыя стрынаткі

    25.05.2009 | Harrier

        Пасьля абеду выбраўся на птушак. Надвор’е было няўстойлівае, таму ўзяў дадатковую куртку (аб чым не пашкадаваў…). Адразу каля пераезду сьпявала шэрая леска, седзячы на провадзе. Добрага працяглага фільміка з ёй я пакуль не маю, таму вырашыў паспрабаваць падайсьці да гэтай. Аднак птушка не захацела здымацца і пералятала далей як я падыходзіў. Тут нечакана з высокай травы недалёка ад шашы пачаў крычаць дзяркач, і я вырашыў крочыць далей.

    Чытаць далей
  • 23-05-2009 Клікуны загнездавалі на Грайна?

    23.05.2009 | Harrier

        Сёньня, не гледзячы на зусім не спрыяльнае для поля надвор’е, Алег Созінаў са студэнтамі даследаваў на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач” каля в.Грайна мясцовую балотную флору. Толькі зьлевага боку ад шашы, па яго словах, яны вызначалі каля 100 відаў расьлін!  І гэта на больш роўнай і рэгулярна скашваемай (хаця б часткова) частцы нізіннага балота.

    Чытаць далей