У нядзелю, 22 сакавіка, экскурсія на Русоту.

У гэту нядзелю запрашаем сябраў АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення (і не толькі) на чарговую экскурсію для назіранняў за птушкамі вакол Гродна.

Пачатак у 11.10 ад прыпынку аўт.№ 15 і 1 “Гроднамежрайгаз” (Прыпынак адразу пасля павароту на вул.Карскага), прыкладны маршрут: Маслабаза – Забалаць – Русота – Малышчына – вул. Таўлая на Дзевятоўцы. Тут плануем паглядзець птушак адкрытай поймы зпрамленай рэчкі Гажанка і старую таполевую алею і яе насельнікаў каля в.Русота. Працягласць экскурсіі каля 4 гадзін. З увагі на моцны паўночны вецер варта апрануць цёплую і супрацьветраную вопратку. Бутэрброды і тэрмас з гарачым напоем не перашкодзяць. Як заўсёды, на час экскурсіі могуць быць выдадзены біноклі і вызначальнікі. Зьвяртайцеся загадзя да кіраўніка экскурсіі Дзьмітрыя Вінчэўскага на мабілку +375 336 887589.

Comments

Тут плануем паглядзець птушак адкрытай поймы зпрамленай рэчкі Гажанка і старую таполевую алею і яе насельнікаў каля в.Русота. Працягласць экскурсіі каля 4 гадзін. З увагі на моцны паўночны вецер варта апрануць цёплую і супрацьветраную вопратку. Бутэрброды і тэрмас з гарачым напоем не перашкодзяць.- Thank you