Зіма – час падарункаў. Першыя вынікі.

    Як і планавалася, у пачатку новага, 2010 году, ўсе нашы зарэгістраваныя (і яшчэ актыўныя) карыстальнікі атрымаюць невялікі камплект каляндарыкаў са здымкамі птушак, зробленых рознымі аўтарамі і размешчанымі на нашым сайце.
Аўтары здымкаў, якія выкарыстаны на календарах, атрымаюць па 10 “аўтарскіх”, усе іншыя – па 2 каляндарыка з кожнай выявай. Большую колькасць можна замовіць з разліку 1 любы каляндарык= 250 рублёў, паведаміўшы пра выяву птушкі на ім і колькасць, якая вам неабходна. На жаль, наклад календароў абмежаваны, таму спяшайцеся!

   Акрамя гэтага, кожны карыстальнік, які размесціць у нас свае зімовыя назіранні, атрымае вялікі і шыкоўны польскі каляндар на 2010 год з выявай поплаўнага луня, прадстаўлены нам прыродаахоўным таварыствам ‘’Bocian’’, Польшча.
Календары будуць дасылацца ўсім такім карыстальнікам, пакуль не скончыцца іх запас. Сёння па пошце была адпраўлена першая партыя падарункаў і прызоў карыстальнікам з Брэста і Кобрына.

Для таго, каб атрымаць падарункі і ўзнагароды ўсім іншым нашым зарэгістраваным карыстальнікам, калі ласка, дашліце свой паштовы адрас і імя з прозвішчам Дзьмітрыю Вінчэўскаму на e-mail: harrier@tut.by , і праз некаторы час вы атрымаеце іх бясплатна па пошце.

Найбольш балаў сярод сёлетніх зімовых здымкаў набралі здымкі Дзьмітрыя Якубовіча, яму і будзе ў якасці абяцанага прыза перададзены мультымедыя –дыск “Птушкі сельскагаспадарчага ландшафту” (таксама прадстаўлены нам прыродаахоўным таварыствам ‘’Bocian’’, Польшча).

Чакаем на вашы новыя зімовыя здымкі і назіранні!

Comments

Aistok, ёсьць такая праблема. Я прапаноўваў адказнаму за падрыхтоўку каляндарыкаў  прынесьці публічныя прабачэньні, але ў яго рукі не дайшлі. Таму я прыношу свае за гэтую памылку.