Запрашаем у Люблін на канферэнцыю “Арніталогія ў лакальным і глабальным маштабе”

Шаноўныя сябры! Польскія калегі запрашаюць на Агульнапольскую арніталагічную канферэнцыю “Ornitologia w skali lokalnej i globalnej” (“Арніталогія ў лакальным і глабальным маштабе”), якая адбудзецца 20-22 верасня 2017 г. у Любліне і Уршуліне (LUBLIN-URSZULIN). 

Канферэнцыю арганізуюць: Katedra Zoologii, Ekologii Zwierząt i Łowiectwa Uniwersytetu Przyrodniczego w Lublinie, Zakład Ochrony Przyrody Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie, Sekcja Ornitologiczna PTZool, Liga Ochrony Przyrody і Poleski Park Narodowy.

Арніталагічныя канферэнцыі такога маштабу адбываюцца ў Польшчы раз у 4 гады і збіраюць звычайна не толькі самых актыўных і вядомых арнітолагаў Польшчы, але і многіх гасцей з-за мяжы. Арганізатары абяцаюць удзельнікам з Беларусі.дапамогу з атрыманнем візаў, размяшчэннем і іншым.

Канферэнцыйная складка

Для студэнтаў, аспірантаў, пенсіянераў  складае 250 PLN,

Для іншых удзельнікаў - 400 PLN,

Яна аплачвае усе канферэнцыйныя матэрыялы, кава-брэйкі, праезд аўтобусам Lublin-Urszulin-Lublin, удзел ва ўрачыстай вячэры, начлег ва Уршуліне і экскурсію.

Канферэнцыйную складку просяць аплочваць на рахунак nr: 62 1240 2223 1111 0010 0777 2428

Bank PKO S.A. I Oddział Chełm należące do: Liga Ochrony Przyrody Zarząd Okręgu,

ul. Partyzantów 7/26, 22-100 Chełm.

Важныя даты

Да 15.06. 2017  –  аплата канферэнцыйнай складкі, адпраўка тэксту матэрыялаў (абстрактаў) і анкет-заявак (nadsyłanie formularzy zgłoszeniowych i streszczeń, dokonywanie wpłat)

Да 20.09.2017 – адпраўка тэксту артыкулу для публікацыі ў навуковым часопісе Zoologica Poloniae (nadsyłanie artykułów przygotowanych do publikacji w Zoologica Poloniae)

Анкеты-заяўкі і тэкст абстрактаў прсім дасылаць на адрас: marek.nieoczym@up.lublin.pl

Абстракты

Тэкст абстракта павінен мець: Назву, імяі прозьвішча аўтара(ў), адрас арганізацыі, якую ён (яны) прадстаўляюць;  e-mail галоўнага аўтара.

Агулам тэкст не павінен быць большы за 1 старонку шрыфтом 12 Times New Roman, у выглядзе файла Microsoft Word.

Па жаданні магчыма публікацыя матэрыялаў у выглядзе артыкула на англійскай мове ў навуковым часопісе Zoologica Poloniae (http://www.umcs.pl/pl/zoologica-poloniae,11696.htm )

NB Усе атрыманыя для друку артыкулы будуць праходзіць усе рэдакцыйныя працэдуры перш, чым будуць апублікаваныя.

Кантакт

Marek Nieoczym

Katedra Zoologii, Ekologii Zwierząt i Łowiectwa

Uniwersytet Przyrodniczy

ul. Akademicka 13, 20-950 Lublin

marek.nieoczym@up.lublin.pl

 

Афіцыйны камунікат з папярэдняй праграмай і Анкета-заяўка у далучаных файлах.