Малінаўка, якая заляцела ў Пекін, выклікала фурор сярод мясцовых бёрдуотчараў

Кантэкст падзеі вызначае яе маштаб і значэнне. Так атрымалася і з малінаўкай (Erithacus rubecula, 亚鸲, Ōu yà qú) – від, які з’яўляецца адным з самых звычайных у Еўропе, пасля залёту па-за межы свайго звычайнага распаўсюджання  можа выклікаць сярод дасведчаных пра гэта людзей нямалае ўзрушанне. Так атрымалася і ў гэты раз, калі сярод кітайскіх аматараў назіранняў за птушкамі імгненна разыйшлася навіна пра тое, што ў мясцовым заапарку Пекіна адзначана дзікая малінаўка.

Найбольш да натоўпу з сотняў бёрдуотчараў з трубамі і тэле-аб’ектывамі прычыніліся кітайскія сацсеткі і паведамленні пра птушку ў адпаведных групах. Усе гэтыя людзі сабраліся вакол аднаго з месцаў у заапарку, дзе адпачывала і хавалася малінаўка.

птушка

Штодня там адначасова знаходзіліся ў гадзіны працы заапарку і ў поўным рыштунку не менш 200 чалавек! Таму не дзіва, што навіна пра гэтую цікавасць да невялікай птушкі таксама з’явілася на дзяржаўным кітайскім тэлебачанні і ў паведамленнях міжнародных агенцтваў навін з Кітая.

Хаця малінаўка распаўсюджана ад Заходняй Еўропы да Цэнтральнай Сібіры на усходзе, від параўнальна рэдка залятае ў Кітай. Гэта трэцяя рэгістрацыя віду ў Пекіне, папярэднія адбыліся ў 2007 і 2014 гадах і таксама ўзімку.

Паводле www.birdingbeijing.com (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Пенсільванія: сотні тысяч даляраў каб паглядзець рэдкую птушку

Як птушка з Амерыкі “падымае” эканоміку Эстоніі

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Рэінтрaдyкаваныя птушкі прыносяць мільёны фунтаў прыбылі

Мільёны фунтаў за паказ арланаў

Назіранні за птушкамі неабходныя для нашага душэўнага здароўя