Самая старая брытанская палярная крычка была знойдзена мёртвай у Шатландыі

Закальцаваную птушанём 3 ліпеня 1986 г. ў мясцовасці Angus, палярную крычку (Sterna paradisea) знайшлі мёртвай 3 чэрвеня 2019 г. у рэзерваце Aberdeenshire (Шатландыя). Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што птушка пражыла 32 гады. Гэта нашмат пераўзыходзіць і так параўнальна немалую вядомую сярэднюю працягласць жыцця для гэтага віду, якая роўная прыкладна 13 гадам.

Папярэдні рэкорд доўгажыхарства для брытанскіх палярных крычак належаў птушцы, якую атрымался злавіць жывой на астравах Farne Islands у 2010, дзе яна была закальцаваная 30 гадоў таму назад птушанём.

Палярныя крычкі найбольш вядомыя як птушкі, якія штогод здзяйсняюць самую працяглую сезонную міграцыю не толькі сярод птушак, але і сярод сучасных жывёл, бо яны двойчы за год пралятаюць паміж Паўночным і Паўднёвым палярнымі коламі. Не так даўно шляхі іх пралёту і гэтыя фантастычныя адлегласці паміж месцамі гнездавання і зімоўкі былі дэталёва апісаныя і складаюць ад 60 да 100 тысяч км!

Дэрыл Шорт (Daryl Short), супрацоўнік рэзервата, які знайшоў свежыя парэшткі птушкі, сказаў: "Гэта неверагодна, калі я спрабую ўявіць сабе, што знойдзеная мной крычка столькі разоў пераадолела адлегласць, роўную адлегласці паміж Зямлёй і Месяцам! А агулам палярныя крычкі - выдатныя бацькі. Менавіта цяпер яны гадуюць сваіх птушанят на востраве Forvie і ў іншых рэзерватах на ўзбярэжжах Шатландыі і зусім не баяцца стукнуць табе дзюбай у галаву калі апынешся заблізка да іх гнёздаў. Аднак у крычак ёсць і прыродныя ворагі – напрыклад, сокалы і вялікія чайкі, таму такое працяглае жыццё не можа не здзіўляць”.

Хутчэй за ўсё за сваё доўгае жыццё гэтая крычка выгадавала не менш 50 птушанят і праляцела не менш 1,5 мільёна кіламетраў.

NB У Беларусі від быў адзначаны толькі аднойчы – дзякуючы знойдзенаму ў 1990 годзе мёртвай птушцы з кальцом.

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.oceanwide-expeditions.com

 

На гэтую тэму:

САМАЯ ДОЎГАЯ МІГРАЦЫЯ ПТУШАК ЦЯПЕР АПІСАНА НАЙБОЛЬШ ДЭТАЛЬНА

Новы рэкорд самай старай дзікай птушкі, якая ўсё яшчэ размнажаецца

Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў

Самая старая белашчокая казарка размяняла чацвёрты дзесятак

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год

Сакрэты доўгага жыцця птушак

Самы стары еўрапейскі арол-маркут дагэтуль жыве ў Фінляндыі

Неверагодны рэкорд доўгажыхарства ад куліка-крыўка