Парэшткі аднаго з самых вялікіх пінгвінаў знайшлі ў Новай Зеландыі

Паводле палеантолагаў, якія зрабілі знаходку і апісалі новы для навукі вымерлы від, пінгвін Сrossvallia waiparensis, які жыў у палеацэне прыкладна ад 66 да 56 мільёнаў гадоў таму, быў каля 1,6 м вышынёй і важыў нават да 80 кг.

"Гэта адзін з самых вялікіх відаў пінгвінаў, пра якіх мы ведаем” – сказаў Поль Скофілд (Paul Scofield), старэйшы куратар з музею Canterbary. “Гэтыя птушкі некалі насялялі воды Паўднёвага паўшар’я”.

Каб мець менш канкурэнтаў пасля таго, як зніклі вялікія памерамі марскія рэптыліі, натуральны адбор падтрымліваў вялікія памеры пінгвінаў, якія прыйшлі ім “на замену” у нішу, якая вызвалілася. "Таму, на працягу каля 30 мільёнаў гадоў, тут быў час вялікіх пінгвінаў” – сказаў Скофілд.

Варта нагадаць, што сёння самы вялікі сучасны пінгвін – імператарскі – мае не больш 120 см вышыні.

У гэтую геалагічную эпоху не толькі абодва найбольшыя астравы Новай Зеландыі ўтваралі адзіны масіў сушы разам з Аўстраліяй, але, магчыма, і Аўстралія была злучана з Антарктыдай. Навокал гэтай вялізнай сушы была цёплая вада, каля 250С у параўнанні з 80С зараз.

Новаапісаны від пінгвінаў памерамі вельмі нагадвае іншы, С. unienwillia, які раней быў апісаны для палеацэну Антарктыды. Хаця вельмі магчыма, што гэтыя і іншыя віды вялікіх пінгвінаў вымерлі з-за канкурэнцыі з ўсё большай колькасцю марскіх млекакормячых, якія таксама пачалі параўнальна хутка займаць тагачасныя марскія і акіянічныя воды, аднак сапраўдныя прычыны знікнення вялізарных пінгвінаў застаюцца невядомымі.

Скамянелыя косткі новага для навукі віда былі знойдзены камандай палеантолагаў у North Canterbury у мінулым годзе. Разам з нядаўняй знаходкай парэштак гіганцкага папугая, вельмі падобна, што вялікія памерамі птушкі жылі на тагачаснай Новай Зеландыі не толькі на сушы, але і ў вадзе.

 

Паводле www.bbc.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Малюнак рэканструкцыі пінгвіна ў параўнанні з сучасным чалавекам з www.canterburymuseum.com

 

 

На гэтую тэму:

Чаму пінгвіны перасталі лятаць

ІМПЕРАТАРСКІХ ПІНГВІНАЎ ПАДЛІЧЫЛІ З КОСМАСУ

Як пінгвіны ведаюць, калі вынырваць?

Спадарожнікам дапамог ... памёт пінгвінаў!

ПАРЭШТКІ САМАГА ВЯЛІКАГА ПАПУГАЯ ЗНОЙДЗЕНЫ Ў НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ

Вызначаныя ўсё віды моа

МОА. Апошнія птушкі-гіганты.

У Новай Зеландыі апісаны два новыя вымерлыя віды нелятаючых пастушкоў