Патрэбны здымкі для плакатаў

01.04.2010 - 00:22 | admin

     Рыхтуюцца да выдання плакаты пра птушак ТВП "Балота Ельня", ТВП "Налібоцкая пушча", ТВП"Сэрвач" у рамках праекта па стварэнню і развіццю сеткі захавальнікаў гэтых тэрыторый. У плакатах будзе інфармацыя пра найбольш характэрныя і цікавыя віды птушак кожнай тэрыторыі з фотаздымкамі. Для тых відаў, якасныя фотаздымкі якіх у Беларусі адсутнічаюць, будзем ПРАСІЦЬ ІХ У замежных фатографаў.

Магчыма ў некага з Вас ёсць здымкі відаў птушак, пералічаных ніжэй, якія Вы гатовы прадаставіць для публікацыі на плакатах, якія будуць распаўсюджаны ў рэгіёнах сярод людзей і ў навучальных установах.    

Аўтарства здымкаў будзе захована, але выплата ганарара непрадугледжана.

Вялікі кулён

Вялікі Савук

Сіні сіваграк

Чапля-бугай

Звычайны пагоніч

Кантактная асоба – Вольга Лукшыц 8-029-384-61-22 olgalukshyts@gmail.com

Калі ласка, пазначайце ў лістах прозвішча і імя.

 

 

Comments

Harrier - 02.04.2010 - 23:06

In reply to by olha lukshyts (госць)

Olha , дзіўная заўвага. Можа добры здымак і больш каштуе, але вы не прапануеце нічога.

Не зразумеў наконт рознага падыходу: для камерцыйнага трэба плаціць, а для адукацыйнага трэба браць бясплатна? А, напрыклад, кіроўцы на адукацыйныя мерапрыемствы бясплатна возяць? Ці тыпаграфія не выстаўляе аднолькавыя рахункі за друк таго і другога?

Мэты розныя, але праца ўкладваецца такая ж (як не большая).