Начныя жыхары ляСоў

У Юзэфіне адбыўся чарговы палявы летнік “Начныя жыхары лясоў”, у якім прынялі ўдзел 17 чалавек, галоўным чынам школьнікі і студэнты з Берасцейшчыны. Арганізатарам летніка выступіла Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ». Пад час яго сябры птушак з Берасцейскай вобласці займаліся вывучэннем соў. З гэтай мэтай праводзіліся адмысловыя улікі з выкарыстаннем магнітафоннай стымуляцыі, былі правераныя раней развешаныя і вывешаныя новыя гнездавыя скрыні для розных відаў соў. У Юзэфіне адбыўся чарговы палявы летнік “Начныя жыхары лясоў”, у якім прынялі ўдзел 17 чалавек, галоўным чынам школьнікі і студэнты з Берасцейшчыны. Арганізатарам летніка выступіла Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ». Пад час яго сябры птушак з Берасцейскай вобласці займаліся вывучэннем соў. З гэтай мэтай праводзіліся адмысловыя улікі з выкарыстаннем магнітафоннай стымуляцыі, былі правераныя раней развешаныя і вывешаныя новыя гнездавыя скрыні для розных відаў соў. З самага пачатку летніка надвор'е нас не надта песціла і ў першы вечар з-за несціхаючага дажджу улікі правесці не атрымалася. На наступны дзень усе удзельнікі былі падзеленыя па ўласнаму жаданню на 2 групы, адна з якіх пайшла правяраць раней развешаныя скрыні, а другая паехала вешаць новыя. Зноўку цягаць вялізныя скрыні на верхаліны дрэў мне не надта хацелася і я вырашыў разам з некалькімі школьнікамі і студэнтамі праверыць дуплянкі, развешаныя намі для сычоў. У палове з тых скрыняў, якія нам атрымалася знайсці, махнатаногія сычы уладкавалі сабе сталоўкі і мы сабралі ў іх шмат выплюек. Амаль усе скрыні былі ў добрым стане і толькі ў некаторых спатрэбілася памяняць верхнюю крышку. Акрамя таго, пад час гэтай экскурсыі нам пашчасціла знайсці рогі аленя ажно на 7 адросткаў. Шчаслівыя з гэткай нагоды мы павярнулі да хаткі. Іншая группа таксама добра папрацавала, за гэты дзень яны развесілі 8 савятнікаў. надыходам вечара ўсе, хто быў у гэты час у летніку і меў гумоўцы, вырушылі на "Швэдскую грэблю" (што цягнецца праз самае сэрца балота Дзікое). Менавіта на гэтай грэбле мы збіраліся правесці улікі соў, гэтым разам надвор'е было адпаведным. Але ж мы не разлічылі, што на балоце будзе такі вялікі ўзровень вады. І пасля таго, як мы пераадолелі некалькі невялічкіх лужынаў, палова удзельнікаў экспедыцыі ўжо хлюпала мокрымі нагамі ў сваіх чобатах. Адышоўшы каля кіламетра ад галоўнай дарогі і прайшоўшы першы вялікі "груд", мы апынуліся перад адной суцэльнай калужай, у гэтым месцы грэбля нагадвала хутчэй рак,у чым дарогу. Хоць і з вялікай неахвотай, але мы вымушаныя былі павярнуць назад. Пасля першай няўдалай спробы намі быў выбраны іншы маршрут , які, дарэчы, размешчаны ўжо на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. З самага першага прыпынку некаторым пашчасціла здалёк пачуць самца Барадатай кугакаўкі, але большасць нічога не пачула і паглядала на нас з недаверам. На наступным прыпынку амаль пасля першага прайграваняя запісу адгукнулася самка Барадаткі. Пасля яшчэ некалькіх прайграванняў яна наблізілася да нас так, што ўсе жадаючыя змаглі паслухаць яе голас. Крыху пазней пачаў адгукацца і самец. У непасрэднай блізасці ад гэтай тэрыторыі мы знайшлі вялікае гняздо нейкага драпежніка, якое было зроблена высока на вялізнай яліне. Гэтая новая тэрыторыя Барадатай кугакаўкі, ды яшчэ з добрым гняздом, падняла ўсім настрой, тым больш што амаль палова удзельнікаў летніку дадала сабе ў спісы новы від. Пазней у гэты вечар нам атрымалася пачуць некалькі самцоў і самак Шэрай кугакаўкі. А некалькі чалавек нават пачулі Вераб’інага сычыка, махнатаногі на маршруце чамусці не схацеў з намі размаўляць . . . . Затое далека за поўнач Махнатаногага сыча можна было пачуць не сыходзячы з ганку нашай хаткі. Яшчэ адзін прыемны сюрпрыз прынесла нам мясцовая "Барада". Раніцай яна палявала ля нашага гароду ў некалькіх дзесятках метраў ад хаты, і тыя, хто не любіць доўга спаць, зрабілі ей добрую фотасесію. На жаль, я да іх не належу . . . Але як толькі пачуў словы пра тое, што Барада лятае вакол нашай хаты, адразу ўскочыў з ложка і схапіўшы фотаздымач, выбег на вуліцу, дзе Алесь з Антонам, фатаграфуючы нашую прыгажуню, падыходзілі да яе ўсё бліжэй і бліжэй . . .

Comments