Усе нумары British Birds за 100 год на адным дыску

У якасці падарунка ўсім арнітолагам і бёдуотчарам да 100га юбілею часопіса British Birds кампанія BirdGuides Ltd і часопіс British Birds падрыхтавалі інтэрактыўны дыск British Birds interactive on DVD-ROM.
Каб ажыццявіць гэтае ўнікальнае выданне, былі алічбаваныя і пераведзеныя ў фармат pdf усе нумары часопіса з 1907 па 2007 гады. Акрамя 40 тысяч старонак тэксту, дыск утрымлівае таксама тысячы фотаздымкаў і малюнкаў.

Дзякуючы спецыяльнай праграме кампаніі BirdGuides, якая называецца BWPi, можна зручна і хутка ажыццяўляць рознабаковы пошук сярод гэтай вялізарнай масы інфармацыі як тэкстаў, так і ілюстрацый.
Усе апошнія сто год часопіс British Birds застаецца лідэрам сярод выданняў брытанскіх бёдуотчараў. Тут можна знайсці не толькі справаздачы з самых значных падзей для арніталогіі і бёдуотчынгу, але і мноства пераломных артыкулаў па вызначэнню розных груп птушак, здымкі і малюнкі некалькіх пакаленняў найлепшых брытанскіх фатографаў і мастакоў.
Акрамя гэтага, ў British Birds друкуюцца:
 штогадовыя справаздачы ўсіх зацверджаных рэгістрацый рэдкіх і/або залётных птушак у Вялікабрытаніі.
Справаздачы “Лепшы фатограф птушак (Bird Photograph of the Year)” са здымкамі гэтай асобы
Артыкул Лепшы ілюстратар выданняў пра птушак (Bird Illustrator of the year), дзе асвятляецца работа самых лепшых мастакоў 
Артыкулы пра найменш знаныя віды нашага кантыненту – часта з першымі здымкамі такіх птушак
Падсумаванні па перамяшчэннях, уздзеяннях і фактах рэгістрацый самых цікавых відаў за кожны месяц
Цікавыя апісанні назіранняў розных відаў птушак, зробленыя асобнымі бёдуотчарамі
Навіны і каментары па самых цікавых падзеях у жыцці арнітолагаў і бёдуотчараў па ўсяму Свету
Дэталёвыя справаздачы пра новыя для Вялікабрытаніі віды птушак
Фотазагадкі, адказы на якія друкуюцца ў наступных нумарах
Паважныя і пераломныя артыкулы па вызначэнню многіх цяжкіх груп птушак
Сістэмныя патрабаванні: Windows 2000 і вышэй або Mac OS X 10.4.x і вышэй
Кошт DVD - £99.00
Замовіць яго можна тут: www.birdguides.com/estore/basket.asp

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

А калі па разумнаму зрабіць - можна ўсім скінуцца ды купіць адзін дыск на нас усіх. А потым кожнаму можна копію зрабіць...

Можна пад гэтым артыкулам напісаць, каму такі дыск патрэбны. Праз нейкі разумны часможна было б падвесьці вынікі - колькі людзей згодны скінуцца і падзяліць суму на іх колькасьць. Як замаўляць можна дамовіцца пасьля гэтага.

Калі згодныя, пачнем: я згодны.