Запрашаем у Чэхію на орніталагічную канферэнцыю

Шаноўныя калегі, ад імя аргкамітэту запрашаем Вас да ўдзелу у міжнароднай канферэнцыі „Метады і вынікі вывучэння папуляцый птушак”. Мы хацелі бы выкарыстаць Ваш досвед у вывучэнні і ахове птушак і ўзбагаціць праграму канферэнцыі дзякуючы Вашым матэрыялам і ўдзелу.

Канферэнцыю раз у 5 гадоў арганізуе Ўсходнячэшскае аддзяленне Чэшскага арніталагічнага таварыства (Východočeská pobočka ČSO) з 1990 году. Шторазу ў канферэнцыі ўдзельнічаюць арнітолагі не толькі з Чэхіі, але і з-за мяжы – галоўным чынам са Славакіі і Польшчы. Ў апошняй канферэнцыі ў 2005 годзе ўзялі ўдзел больш за 70 чалавек.

Праграма канферэнцыі разлічана на 3 дні: ў пятніцу і суботу будзе навуковая частка з выступленнямі і сесіяй постэраў, а ў нядзелю – экскурсія. Пад час выступленняў будуць як агульныя паседжанні для ўсіх удзельнікаў, так і асобныя на розных сэмінарах. Дакладныя тэмы сэмінараў будуць вызначаныя пасля таго, як стануць вядомыя ўсе тэмы прэзентацый. Пакуль што плануюцца асобныя паседжанні па водных птушках, крумкачовых, балотных птушках, праграмах аховы, птушкі і сельская гаспадарка і г.д.

Выступленні могуць быць як на чэшскай, так і на польскай, беларускай і рускай мовах. Усе пададзеныя не пазней за 31.08.2010 тэксты выступленняў будуць перакладзены на чэшскую мову і з падсумаваннем на англійскай будуць апублікаваныя ў нашым часопісе Panurus.

Канферэнцыя будзе адбывацца ў пансіянаце KC Emmanuel (http://www.immanuel.cz ) у Železných horách 22 – 24. 10. 2010
Кошты пражывання і харчавання (з чацвярга па нядзелю ўключна), разам з канферэнцыйнай складкай – паміж 30 і 50 далярамі ад асобы.
 

Аргкамітэт прымае высілкі для пошуку спонсараў каб мець магчымасць хаця б часткова кампенсаваць расходы замежных удзельнікаў на праезд.
 

Каб паведаміць пра свае планы ўдзелу ў канферэнцыі, трэба запоўніць і даслаць заяўку:
 

Заяўка на ўдзел
У V міжнароднай орніталагічнай канферэнцыі VČP ČSO
„Метады і вынікі вывучэння папуляцый птушак”

KC Immanuel przy Trhovej Kamenicy, 22.– 24.10.2010
Заяўку (абявазкова з назвай прэзентацыі/ постэра) трэба даслаць да 31.05.2010
Імя, прозвішча, навуковая ступень,  :  …………………………………………………………………………………
Адрас:     ……………………………………………………………………………………………
Телефон:  ……………………………………………………………………………………………
E-mail:  ……………………………………………………………………………………………
Калі ласка, пазначце свае планы:
Патрэба ў начлегу з:     Чт/Пят      Пятн/Суб      Суб/Няд     Не маю такой патрэбы
Харчаванне:   вячэра ў чацвер
                пятніца:    сняданак   абед   вячэра
                субота:  сняданак   абед   вячэра
                нядзеля:  сняданне
Планую выступіць з прэзентацыяй (постэрам – пазначце) якая называецца : …………………………………………………………………………………………….
Дата:  ……………………………   Подпіс:  ……………………………………………………………………….
 Заяўкі дашліце электроннай поштай сакратару канферэнцыі Святлане Вранавай: sve.crow.crow@seznam.cz czy   

Ад імя аргкаітэту
Martin Fejfar – prezydent VČP ČSO
Světlana Vránová – sekretarz VČP ČSO
Jiří Mach – kajser VČP ČSO
 

Comments

Дзiякуй Harrier за перевод на ваш красивый беларуский. Это очень класно выглядит :-)

В дополнение ещё скажу, что подробнее информации есть на нашим сайте - кроме чешского также на польском языке - тут.

Svě

Дзякуй, Святлана за добрыя словы і запрашэнне для нас і магчымасцьць удзелу.

Ці правільна я напісаў пра магчымыя расходы на ўсе тры дні - 30-50 даляраў?

Так, 50 дол., это максимальная цена в случае участия 3 ночи + всё питание. Остальные варианты показаны в ценнику на сайце.

Но мы забыли сказать важное: канференцыя будет по чешски, переводить будем на польский. Из русского (беларуского) я могу перевести презентацию, но на русский переводить не собираемся! Значит если кто то из вас захочет приехать, хорошо если он будет знать польский (или чешский :-) ).

Svě