Яўген Сліж - Студэнт году!

Яўген Сліж па выніках конкурсу абраны Студэнтам 2010 году Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы ў намінацыі "Навука".

Яўген - студэнт 5 курсу факультэта "Біялогія і экалогія", падрыхтаваў дыпломны праект на тэму "Асаблівасці гнездавання малай крычкі на р.Нёман у межах Гродзенскай вобласці", мае 5 навуковых публікацый.

Акрамя гэтага - ён адзін з самых актыўных сябраў ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" з Гарадзеншчыны: сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення, рэдактар абласнога бюлетэню "Кабец", мадэратар нашага сайту, актыўны кальцавальнік і ўдзельнік шматлікіх праектаў па вывучэнню і ахове птушак.

Шчыра віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

 

Comments

 Дзякуй за віньшаванні... 

Неяк нечакана і нават трошкі выпадкова...

Гэта добрая адзнака таго, што мы робім правільную справу. І яна была бы немагчыма без вашай дапамогі  і непасрэднага ўдзелу. Таму вялікі вам дзякуй, усім (сябрам, настаўнікам, выкладчыкам,  родным) хто напрацягу апошніх 5 год дапамагаў мне ў гэтай цікавай і захапляльнай рэчы, як арніталогія і birdwatch.

Вялікі вам дзякуй.)))