Атручванне птушак ртуццю – надзвычай актуальная тэма

02.10.2009 - 18:21 | Kiolk

    Пасля драматычных здарэнняў, у 50-ых гадах прайшоўшага стагоддзя, звязаных з атручваннем ртуццю людзей у Японіі ды Іраку, пачаліся даследванні па ўплыву гэтага метала і яго злучэнняў не толькі на чалавека, але і на іншыя жывыя арганізмы, у тым ліку і птушак (UNEP 2002). Патанчэнне шкарлупін яйкаў птушак у 50-ых ды 60-ых гадах 20 стагоддзя было адно з першых наступстваў шырокага навакольнага распаўсюджання ртуці (і іншых таксынаў) ў прыродзе.

   Першыя з’явы былі зарэгістраваны ў скандынаўскіх ды паўночнаамерыканскіх курэй і галубоў, якія з’ядалі пратручанае метылртуццю насенне, гэта жа адзначалася і ў драпежнікаў палюючых на гэтых птушак, пераважна ў шулякоў, сакалоў і арлоў. У адносенні да большасці папуляцый гэтых птушак адзначана значнае зніжэнне колькасці, а некаторыя апынуліся на краю знікнення (Eisler 1987, US EPA 1997, Wolfe i in. 1998, Wiener i in. 2003). З часам, украінах з інтэнсіўным развіццём сельскай гаспадаркі было адзначана сувязь паміж пратраўленным ртуцьутрымліваючымі фунгіцыдамі насеннем і станам птушак, для якіх была характэрна іншая дыета, напрыклад, для прадстаўнікам рода Falconiformes было адзначана выразнае ўздзеянне (Wieneri in. 2003). Аднак, надалей адзначалася павілічэнне праблем з ртуццю ў некаторых папуляцый марскіх рыбаядных птушак (альбатросы, тупікі, буравеснікі і іншыя), а на сённяшні час, і сярод такіх кантынентальных, як скапа і арлан-белахвост, чапель, коўр і качак. У водным асяродку (пры ўдзелу мікраарганізмаў), металічная і неарганічная ртуць падвяргаецца біятрансфармацыі і пераўтвараецца ў метылртуць. Затым, па водным харчовым ланцугу адбываецца працэс міграцыі гэтага злучэння, а найвялікшая яго канцэнтрацыя назіраецца ў арганізмаў, якія знаходзяцца на канцы харчовых ланцугоў, да якіх і адносяцца пералічаныя птушкі (Wiener i in. 2003). Метылртуць вядома як найбольш таксічная форма гэтага металу для цеплакроўных жывёл, пры гэтым ён пранікае праз гематаэнцэфалічны бар’ер і выклікае нэрвовае узбуджэнне і змены ў паводзінах, эфект залежаць ад дозы, часу экспазіцыі і асабістай адчувальнасці (найбольш адчувальныя маладыя арганізмы). Па гэтай прычыне, метылртуць вызначаецца як нейратаксін. Найбольшы негатыўны эфект назіраецца ў адносінах да печані, нырак, да сардэчна-сасудзістай і імуннай сістэмаў (Heinz 1996, US EPA 1997,UNEP 2002). Як падае Burger i Gochfeld (1997) ртуць назапашваецца ў арганізмах у вялікай колькасці, і ў большаці відаў птушак прыводзіць да змяншэння поспеху гнездавання, пры гэтым трэба дадаць, што метылртуць перадаецца ад самкі да адкладзеных ёй яек. Прыгаданыя аўтары (на падставе ўласных даследванняў і матэр’ялаў іншых паўночнаамерыканскіх даследчыкаў) адзначаюць, што большасць ртуці назапашваецца ў пёрах, мозгу, а палова ў выглядзе метылртуці ў кішэчніку ды нырках. Вялікая частка ртуці, якая патрапляе ў птушку адкладаецца ў пёрах падчас іх росту і выбудовы ў форме метылртуці, што дазваляе пазбаўляца ад яе ў працэсе лінькі. У птушак таксама існуе і іншы спосаб вывядзення ртуці, але меней эфектыўны. У эколагатаксікалагічных даследванннях па ацэнцы забрудажнасці птушкі ртуццю важную ролю адыгрываюць пробы з пёр, яйкаў, кішэчніка і нырак, значна радзей бяруцца з мышцаў ды мозга, хоць гэты метал і мае яркае нейратаксічнае ўздзеянне. Дзесяцігоддзі галоўнымі аб’ектамі даследвання былі рыбаядныя птушкі мораў і прэсных вадаёмаў, паколькі звычайна лічылася, што яны найбольш адчувальныя да метылртуці. Аднак, апошнія звесткі з ЗША паказваюць, што больш дасканалае вывучэнне наземных харчовых ланцугоў можа прывесці да перагляду такой пазыцыі, бо тыповыя наземныя птушкі, якія харчуюцца павукамі і жамярой на тэрыторыі, на якой колькі год назад было “унесена” пэўная колькасць ртуці , могуць у такой жа ступенні атручвацца ёю (Cristol i in. 2008). 
     У выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека, вялікая колькасць ртуці патрапляе ў навакольны асяродак, пачынаючы з часоў прамысловай рэвалюцыі. Напрыклад, лічыцца, што на 2005 год, сусветны антрапагенны ўнёсак ртуці склаў 1930 т., з якога 66 % прыпадае на Азію, і па 8 % на Еўропу і Паўночную Амерыку (AMAP/UNEP 2008). Апошнія 10 год, асабліва пасля выхаду ў свет справаздачы па ўплыву ртуці на асяроддзе зямлі (UNEP 2002), пачаліся прымацца актыўныя захады для памяншэння гэтай праблемы. Гэта прывяло да змяншэння выкідаў ртуці ў ваду, глебу і паветра, аднак толькі ў некаторых частках свету (у Еўропе і Паўночнай Амерыцы), у ўіншых назіраецца выразная тэндэнцыя павілічэння (галоўным чынам Азія і Афрыка). У забруджванні асяроддзя ртуццю галоўную ролю граюць: энэргетыка (звязаная са спальваннем каменнага і бурага вугля), вытворчасць цэменту, металургія і спальванне смецця (AMAP/UNEP 2008). Варта адзначыць, што Польша сярод краін балтыйскага рэгіёна займае першае месца па колькасці выкіду ртуці ў атмасферу і ртуці, якая з водамі патрапляе да Балтыкі (HELCOM 2007).
    Беручы пад увагу вышэй пералічоныя факты, трэба зазначыць, што польская і сусветная арнітафаўна, у прыватнасці рыбаядная, яшчэ на працягу шмат год будзе падвяргацца ўздзеянню малык канцэнтрацый ртуці, хоць лакальна і будзе адзначацца значнае паляпшэнне сітуацыі. Не гледзячы на гэта, Еўропа належыць да краю дзе праводзіцца палітыка да змяншэння ртуці ў навакольным асяродку, эколагатаксілагічныя даследванні з выкрыстоўваннем птушак у нас з’яўляюцца рэдкасцю, і ёсць сур’езныя падставы для інтысіфікацыі такіх даследванняў.

Літаратура
 

1.AMAP/UNEP 2008. Technical Background Report to the Global Atmospheric
Mercury Assessment. Arctic Monitoring and Assessment Programme / UNEP
Chemicals Branch, 159 pp.
2.Burger J., Gochfeld M. 1997. Risk, mercury levels, and birds: relating adverse
laboratory effects to field biomonitoring. Environ. Res. 75: 160-172.
3.Cristol D., Brasso R.L., Condon A.M., Fovargue R.E., Friedman S.L., Hallinger
K.K., Manroe A.P., White A.E. 2008. The movement of aquatic mercury
through terrestrial food webs. Science 320, 335.
4.Eisler R. 1987. Mercury hazards to fish, wildlife, and invertebrates: a synoptic
review. U.S. Fish and Wildlife Service Biological Report 85 (1.10).
5.Heinz G.H. 1996. Mercury poisoning in wildlife. In: Non-infectious Diseases of
Wildlife. A. Faibrother, L.N. Locke, and G.L. Hoff (eds.). The Iowa State University
Press, Ames, Iowa, pp. 118-127.
6.HELCOM 2007. Heavy metal pollution to th Baltic Sea in 2004. HELCOM
Balt. Sea Environ. Proc. No 108, 33 pp.

 

Аўтар: ElŜbieta Kalisińska, тэзісы Агулнапольскай арніталагічнай канферэнцыі 2009 г.

Пераклаў: Яўген Сліж

Comments

Не глядзеў тэзісы, але гэта хутчэй за ўсё ЭльЖбета, а не ЭльШбета. Да таго ж у польскай мове Ш пішацца праз sz, а так гэта ўжо беларуская лацінка. Ці чэшская...