Запрашаем даведацца пра буслоў у Польшчы на біяфак Гродзенскага ўніверсітэту

Запрашаем у чацвер, 19 лютага на паседжанне заалагічнага гуртка. Пад час якога Павел Далата з Паўднёва-Велькапольскай рэгтянальнай групы Агульнапольскага таварыства аховы птушак (ОТОР) пакажа прэзентацыю на тэму: "Даследаванні і ахова белага бусла ў Польшчы і сучасныя тэхналогіі" .

Пачатак у 15.05, заканчэнне каля 16.25. Паседжанне гуртка адбудзецца ў 138 аўд. на трэцім паверсе корпусу факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы.

Уваход вольны.