Віншуем Аляксандра Вінчэўскага з юбілеем!

 

Ад усяго сэрца віншуем Аляксандра Вінчэўскага - "старага" і новага дырэктара АПБ, натураліста, арнітолага, бёрдэра і падарожніка, які цяпер назірае за птушкамі Фінляндыі - з 50-цігоддзем!

Жадаем рэгулярна дадаваць новыя віды ў свой беларускі і сусветны Спіс, а для гэтага мець час і магчымасць наведваць сваю любімую "Волму" і іншыя мясціны ды кантыненты.

 Няхай нашы птушкі паспяхова размнажаюцца і без аховы, а "Ахова птушак ..." і надалей аб'ядноўвае вакол сябе і прафесіяналаў, і бёдуотчараў.

 

Калі ж большасць задуманага здзейсніцца, часу на назіранні будзе нашмат больш. Таму - поспехаў у працы дзякуючы моцнай камандзе ды аднадумцаў ва ўсіх справах!

Разам - для птушак і людзей!

Сябры і калегі

 

Comments

С юбилеем Вас, Александр! Здоровья и всех благ Вам, и Вашей семье. Успехов Вам в таком нужном и КРАСИВОМ деле. А «Волма» сейчас чиста и полноводна, хотя и заросла немного… С уважением, Владимир.