Запрашаем на чарговы з’езд АПБ у Мінск

 

ХІХ з’езд АПБ адбудзецца ў перадапошнюю суботу студзеня, 23.01.2016 г. Як і ў мінулым годзе, сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB) па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына"). Уваход – вольны. 

Праграма XIX з’езда, 23 студзеня 2016 года

Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Рау (IBB)

 Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", 11 тэл.: 8017 297 69 22 

11.00 — 11.15 Адкрыццё з’езду. Прывітальныя словы.

11.15 — 12.00 Працэдурная частка (справаздачы Старшыні, фінансавая, Рэвізійнай камісіі)  

12.00 — 12.30 Справаздача АПБ: што зроблена ў 2015 і планы на 2016 год. - Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ

12.30 — 12.45 Свабодны мікрафон (выступленні жадаючых выказацца, да 5 хвілін на асобу)

12.45 — 13.05 Выбар «Птушкі 2017 года».

13.05 — 13.25 Выбары ў чальцы Цэнтральнага савету і Рэвізійную камісію АПБ. Галасаванне за Ганаровага сябра АПБ.

13.25 — 13.30 Агульны здымак 

13.30 — 14.30 Перапынак на абед 

У зале будзе адбывацца паказ фільма пра Белавескую пушчу, слайд-шоў з камер-лавушак.

14.30 — 15.00 Прадстаўленне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсаў і спаборніцтваў АПБ.

15.00 — 15.15 Свабодны мікрафон (выступленні жадаючых выказацца, да 5 хвілін на асобу)

15.15 — 15.25 Выступленне прадстаўнікоў рэгіянальнага аддзялення-пераможцы.

 

15.25 — 17.00 Прэзентацыі: 

«Прыродаахоўны праект для Белавескай пушчы” – Віктар Фянчук, каардынатар праекту

«Біяразнастайнасць Беларусі» - Алег Барадзін, дырэктар НВЦ па біяресурсах НАН Беларусі

“Акцыя АПБ «Спаси орленка» - Павел Пінчук, АПБ

«Гогаль – Птушка 2016 года» - Сямён Левы, АПБ

“Заказнік “Сакаліны” – Руслан Шайкін, АПБ

«Смарагдавая сетка – шанец для нашай прыроды» - Андрэй Абрамчук, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ  

17.00 — 17.10 Закрыццё з’езду  

 

У холе будзе адбывацца рэгістрацыя ўдзельнікаў, прыём сяброўскіх складак, майстар-класы, фотавыстава Дзьмітрыя Якубовіча “Птушкі Беларусі” і інш.

 

У праграме магчымыя змены, сачыце за імі ТУТ

 

Паводле www.ptushki.org

Здымак са з’езду АПБ 2011 г. Дзьмітрыя Вінчэўскага