Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на нашу чарговую штогадовую канферэнцыю "Птушкі штодня", якая адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 9-10 красавіка.

Сёлета яна адбудзецца ў новым месцы - калі ласка, глядзіце падрабязную праграму і мапу-схему ніжэй:

Праграма

канферэнцыі “Птушкі штодня

9 красавіка 2016 г., субота

Дзіцячая экастудыя ЦЭР

г. Гродна, вул.Ціміразева, 37, пам.105 (першы паверх)

9.30-10.00

Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

10.00-10.10

Адкрыццё канферэнцыі, прывітальныя словы.

10.10-10.25

“Дзіцячая экастудыя Цэнтра экалагічных рашэняў у Гродна: запрашаем аднадумцаў” – Рыма Ушкевіч (ЦЭР, Гродна)

10.25-10.50

“Ельня: самае вялікае верхавое балота Беларусі і яго жыхары” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)

10.50-11.15

“Вынікі шматгадовага маніторынгу і кальцавання белага бусла ў Беларусі” –

 к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, Мінск)

11.15-11.45

Афіцыйная частка:

 Вынікі дзейнасці аддзялення ў 2015 годзе. Справаздача Рэвізійнай камісіі за 2015 год.  

 План дзейнасці аддзялення на 2016 год.

11.45-12.05

                          Перапынак на каву і гарбату.

12.05- 12.20

Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2015 года.

12.20-12.40

Каманднае маляванне Птушкі 2016 году – гогаля.

12.40-13. 05

“Назіранні рэдкіх птушак на Гарадзеншчыне ў 2015 годзе” -  Дзьмітры Вінчэўскі

(АПБ, Гродна)

13.05-13.30

“Бераставіччына: ад Хадкевічаў да нашых дзён” – Яўген Волкаў

(“Музэй вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”, В.Бераставіца)

13.30-13.35

Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.

13.35–14.20

Перапынак на абед, бясплатна прадстаўляецца АПБ

14.20- 15.00

“Альманы – наша прыродная спадчына” – навукова-папулярны фільм, прадстаўляе рэж. Віталь Гуменны (АПБ, Гродна) 

15.00 – 15.25

“Поплаўныя луні з Заходняй і Ўсходняй Беларусі: параўнанне шляхоў міграцыі і месцаў зімоўкі ў Афрыцы па выніках спадарожнікавага сачэння”

– Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна)

15.30

Закрыццё канферэнцыі.

У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by

 

КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ:

Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by

Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, Э-пошта: smtаnyuha@ya.ru

 

Канферэнцыя адбудзецца  ў Экастудыі ЦЭР – адрас: вул.Ціміразева, 37, пам.105:

 

мапа распалажэ\ння будынка

10 красавіка, нядзеля

 

9.30-15.00 Экскурсія на птушак поймы ракі Свіслач (Бераставіцкі і Гродзенскі р-ны) у заказнік “Гродзенская Свіслач”

 

Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8. Калі ласка, паведаміце арганізатараў пра свой удзел у экскурсіі загадзя – да пачатку канферэнцыі ў суботу. Выкарыстанне ўласнага аўтартранспарта вітаецца. Паведмце пра гэта і вольныя месцы ў Вашым аўто арганізатараў.

14.30 – 15.00 Абед у кавярні ў в.Свіслач – з ранку суботы нам трэба ведаць колькасць абедаў, каб замовіць іх.

Пасля 15.00 – Вяртанне ў Гродна.

 

Экскурсія і выкарыстанне оптыкі пад час яе – бясплатныя, кошт комплекснага абеду ў кавярні – пр. 30 тысяч.

 

На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму красавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак.