Запрашаем на чарговы Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу!

Ужо 28 мая ў Брэсце адбудзецца IV Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу! Калі Вы любіце фатаграфаваць і Вам падабаюцца дзікія птушкі – не прапусціце гэтую магчымасць паспрабаваць свае сілы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Што і як будзе адбывацца? У адрозненне ад “звычайнага” бёдуотчара, якому дастаткова ўбачыць або нават пачуць птушак, задача фотабёрдынгу – абавязкова сфатаграфаваць птушак у прыродных умовах.

Каб перамагчы, трэба за 5 гадзін спаборніцтваў сфатаграфаваць на пазначанай арганізатарамі тэрыторыі як мага больш  відаў дзікіх птушак. За кожны від удзельнікі атрымліваюць балы. Аднак каб атрымаць больш балаў, трэба не толькі зрабіць здымак, але і правільна вызначыць від на ім. Удзельнічаць можна як асабіста, так і ў камандзе з двух чалавек.

Скачать правила Чемпионата по фотобердингу 

Гэты, чацьвёрты Чэмпіянат адбудзецца ў Брэсце. Дакладнае месца старту і маршрут будуць абвешчаны арганізатарамі за тыдзень да яго пачатку тут.

Для таго, каб удзельнічаць у Чэмпіянаце, трэба да 20.00 26 мая запоўніць заяўку (гл. Дадатак пасля артыкулу) і даслаць арганізатарам на адрас levy@ptushki.org.

“Наличие профессиональной камеры приветствуется, но не обязательно. Можно прийти и с камерой на мобильном телефоне” – распавёў Сямён Левы, супрацоўнік АПБ. “Главное – сфотографировать птицу не близко и красиво, а так, чтобы был виден хотя бы один признак, по которому , по которому птицу безошибочно можно определить до вида”.

Па выніках будуць вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым і камандным заліку, якія атрымаюць адмысловыя прызы, а таксама абраны Лепшы здымак Чэмпіянату. Акрамя гэтага, Журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць пераможцаў у іх.

Дарэчы, апошні Чэмпіянат адбыўся восенню мінулага году ў Мінску і сабраў 54 ўдзельніка. 

Запрашаем!

 

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Праграмы «Укрепление потенциала совместных инициатив» пры падтрымцы Фонду  Еўразія за кошт сродкаў USAID.

Паводле www.ptushki.org

Здымак фатографа – Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

На гэтую тэму: 

Как прошел III Чемпионат по фотобердингу (осень 2015, Минск)

Как прошел II Чемпионат по фотобердингу (весна 2015, Гомель)

Как прошел I Чемпионат по фотобердингу (осень 2014, Минск)