Нырок-маранка (Clangula hyemalis)

Аўтары Назірання

Янкевич Ю., Дз.Кіцель (27.11.2014)

Дата назірання
Месца Назірання

г. Малорита (водоем находится в черте города)

3 молодых птицы держатся с кряквами на небольшом водоеме. 

Они наблюдались и вчера, но их не определили, так как было очень темно, и не было трубы

Першая рэгістрацыя для 2014 году.

Фоткі большага памеру (Дзяніса Кіцеля) ТУТ

Каментары

Напэўна, 1я рэгістрацыя для Маларыцкага р-на! Не памятаю, каб хто-небудзь бачыў у нас маранак.

Віншую, Юра! 

З 2003 г. на возеры (па-мясцоваму "Торф-балота") шмат цікавых птушак было: даўганосы савук, савук-луток, чорнаваллевы гагач, чайка-чарнкрылка, пеганка. Тут гняздуецца малы і вялікі бугаі. Сустракаецца страказа зяленае карамысла з Чырвонай кнігі. Нажаль, негледзячы, што дакументы мы ўжо даўно перадалі ў мясцовую інспекцыю, працэс перадачы тэрыторыі пад ахову зацягваецца ізноў...

Маларытчына - багаты край, і ўсё больш я ў гэтым станаўлюся ўпэўненей. Шкада, што мы цяпер так мала ўдзяляем часу гэтай тэрыторыі, а яшчэ ёсць вельмі шмат чаго, што яшчэ мы і не бачылі.

Дзякуй!

Віншую - цікавы від!

Калі чэсна, то на здымках маранак не бачна (менавіта як маранак).

Для такіх вось выпадкаў і варта мець трубу і мыльніцу, каб здымаць праз трубу дакументацыйныя здымкі птушак, якія далёка для звычайных фоцікаў.

так, здымкі не лепшыя, і на іх бачна толькі качкі, але ж такі від давольна складана спутаць з іншымі, тым больш, што праз трубу было добра бачна, что гэта менавіта маранкі. А над вашай прапановай, наконт "мыльніцы", я абавязкова сур'езна пабумаю аб прыдбанні яе)

Дзякуй!