Viasna-2024 2024

  • 20.12.2009 - 21:11 | Kiolk

         Ужо стала добрай традыцыяй абмяркоўваць на сайце друкаваную прадукцыю, якая выпускаецца з мэтай папулярызацыі назіранняў за птушкамі ў Беларусі. Вось і ў гэты раз, да ўвагі прадстаўляецца два варыянты саколак з сокалам-пустальгой - птушкай 2010 года. На гэты раз, саколкі будуць замаўляцца ў Польшчы, таму і якасць іх будзе вышэйшая: якасныя майкі рознага колеру, малюнак будзе наносіцца па новай тэхналогіі.

  • 20.12.2009 - 13:10 | Harrier

    На фотаконкурс Wildlife Extra UK найбольш здымкаў было даслана для спабору ў Катэгорыі “Птушкі” .

    Перамог незвычайны здымак Лі Дэвіса (Lee Davis), зроблены ім на астравах Farne, на якім чайка-рыбачка спрабуе вырваць рыбак-пясчанак непасрэдна з дзюбы тупіка, але той не хоча імі дзяліцца.

  • 19.12.2009 - 01:09 | Harrier

    Гішпанскі камітэт па рэдкасцях (Comité de Rarezas de SEO/BirdLife - аналаг Беларускай Орніта-фауністычнай камісіі) абвесціў, што ў апошнім сёлетнім нумары часопіса Ardeola (Ardeola 56(2), 2009, 309-344) з’явілася ўжо 24 штогадовая справаздача Камітэту (Díes et al, 2009).
    Падсумаванне справаздачы існуе і па англійску. Вось яго пераклад:

  • 18.12.2009 - 23:33 | Harrier

    У праграме Google Earth, якая дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці, абнавілiся рэсурсы па Беларусі. Цяпер выстаўленыя для карыстання здымкі адлюстроўваюць стан на лета 2009 года. Раней карыстальнікі маглі бачыць здымкі не пазнейшыя за вясну 2005 года.
     На жаль, ці абноўленыя мапы ўсёй паверхні, не вядома. Яшчэ адзін недахоп - некаторыя раёны закрытыя аблокамі. Мапы даступныя тут:  www.maps.google.com 
    Паводле www.nn.by

  • 17.12.2009 - 23:46 | Harrier

       Швейцарскі Нацыянальны навуковы фонд аказвае падтрымку грамадзянам рэспублік былога СССР для ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, якія будуць ладзіцца ў Швейцарыі ў перыяд да 31.12.2012 г.
    Узрост кандыдатаў – да 45 год, аднак могуць зьвяртацца і дасьведчаныя навукоўцы, чый удзел у канфэрэнцыі вельмі важны.

  • 17.12.2009 - 23:42 | Harrier

        Міністэрствам унутраных спраў Літвы адкрыты першы спабор праектных прапаноў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусь — Латвія — Літва. Праекты будуць фінансавацца Эўразьвязам. Прапановы мусяць быць скіраваны на ўмацаваньне тэрытарыяльнага адзінства памежнага рэгіёну Беларусі, Латвіі і Літвы, ахову навакольнага асяроддзя, забесьпячэньне эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту, а таксама на прасоўваньне міжкультурнага дыялогу і культурнай разнастайнасьці.

  • 16.12.2009 - 00:01 | Harrier

        Невялікая жоўта-зялёная птушачка ўпершыню была заўважаная яшчэ ў 1994 годзе, але тады яе палічылі ўжо вядомым відам, які жыве за 1000 км ад свайго асноўнага арэалу.Цяпер даследаванне ДНК, марфалогіі і вакалізацыі пацвердзіла, што гэта пакуль невядомы для навукі від! Навукоўцы назвалі яе Limestone leaf warbler – вапняковая пячураўка (Phylloscopus calciatilis). Дэталёва адкрыццё новага віду пячуравак было апісана ў часопісе Ibis.

  • 15.12.2009 - 01:24 | Harrier

        Новае даследаванне тлумачыць адсутнасць многіх экзатычных відаў птушак у фауне краін Усходняй Еўропы тым, што на працягу 46 гадоў яны былі ізаляваныя ад краін Захаду “жалезнай заслонай”. Менавіта строгая ізаляцыя краін былога сацлагеру ад капіталістычных дзяржаў аказала пазітыўны ўплыў на авіфауну краін Усходняй Еўропы. Ў той час, як заходнія краіны “паляпшалі” сваю прыроду папугаямі ды ткачыкавымі, інтрадуцэнтамі на ўсходзе кантыненту станавіліся галоўным чынам птушкі для паляванняў: бажаны, качкі, гусі ды курапаткі.

  • 14.12.2009 - 22:40 | Kiolk

        Афрыканскую птушку знайшлі каля вёскі Задуброў'е Віцебскага р-на. Першымі птушку заўважылі супрацоўнікі мясцовага СПК, яны і прытулілі яе на некалькі дзён. Сёння птушка была дастаўлена ў Віцебскі заапарк. Стан птушкі ацэньваецца як нармальны.

  • 14.12.2009 - 16:28 | Harrier

         У суботу, 12 снежня, сябры і калегі з Заходне-Палескага рэгіянальнага і Брэсцкага абласнога аддзяленняў АПБ праводзілі сваю супольную канферэнцыю. Так атрымалася, што для першага аддзялення яна стала ўжо юбілейнай – пятай, а ўвогуле сябры АПБ з Берасцейшчыны адзначалі ўжо 10 год сваёй актыўнай працы ў рэгіёне.

  • 14.12.2009 - 01:11 | Harrier

    Новыя дадзеныя Брытанскага орніталагічнага траста (BTO) сведчаць пра тое, што многія птушкі жывуць на шмат даўжэй, чым думалі дагэтуль.  Дадзеныя, атрыманыя з акальцаваных птушак, дазваляюць дакладна акрэсліць іх узрост.
    Некалькі відаў брытанскіх птушак пабілі папярэднія вядомыя таксама з кальцавання рэкорды.

  • 11.12.2009 - 17:42 | Kiolk

        Хаця сапраўдная зіма яшчэ не пачалася, варта падрыхтавацца да яе надыходу загадзя: праверыць рыштунак, фотаапараты і оптыку для назіранняў за птушкамі. На працягу зімовых месяцаў мы разыграем сярод нашых карыстальнікаў 6 прызоў: па 2 у снежні, студзені і лютым.

  • 11.12.2009 - 15:20 | Harrier

        Гэтым летам вугорская прыродаахоўная арганізацыя MME/BirdLife Hungary (BirdLife у Вугоршчыне) забяспечыла 8 дарослых самак сакалоў-шулёнкаў (Falco vespertinus) самымі маленькімі спадарожнікавымі перадатчыкамі, створанымі дагэтуль.

  • 11.12.2009 - 01:14 | Harrier

         На гэтым тыдні перад гродскім судом аднаго з раёнаў Лодзі – Widzew – пачаўся судовы працэс супраць прадстаўнічкі мясцовага жылога кааператыву, якую абвінавачваюць у знішчэнні гнёздаў свіргулёў.
    Перадгісторыя працэсу наступная. Жыхары аднаго з мікрараёнаў паведамілі медыям, што пад час рамонту аднаго з мясцовых будынкаў будаўнікі заляпілі адтуліны, якія вялі да гнёздаў чорных свіргулёў ды іншых птушак, якія гнездавалі пад дахам і на паддашшу гэтай камяніцы.

  • 11.12.2009 - 00:07 | Harrier

        Сёння адбылася оф-лайн сустрэча з адным з адміністратараў нашага сайту. Справа ў тым, што прадстаўнікі каманды праграмістаў і ўэб-дызайнераў жывуць у іншых гарадах і нават краінах, чым большасць нашых мадэратараў. І хаця сучасныя сродкі сувязі дазваляюць абмяркоўваць усё на любой адлегласці і нават он-лайн, такія сустрэчы надзвычай важныя, бо дазваляюць хутчэй прыйсці да паразумення.