Сокал-Пустальга on-line 2018: Брэст, Беларусь

 

Comments

Вітаем усіх на нашай чарговай - ужо дзевятай! - трансляцыі з сямейнага жыцця сокал-пустальгі ў адным са шматпавярховікаў у Брэсце.

Як заўсёды, вялізарны дзякуй усім, хто прычыніўся да яе арганізацыі, а найперш, Аляксандру Мінічу, Ягору Мальшэўскаму і нашым партнёрам з Беларусі, Польшчы і Швецыі!

Адны з першых партрэтаў пары ў добрай якасці:

самка:

сокал

самец:

сокал

Cамец актыўна капае гнездавую ямку - сокалы гнёздаў самі не робяць і займаюць або гатовыя (звычайна вранавых птушак: крумкачоў, гракоў, шэрых варон ці сарок), ці вось такія гнездавыя нішы:

сокал

Самкі пасля выбару (адпаведнага) самца самі не палююць і з-за таго, што трэба фармаваць будучыя яйкі, і для праверкі здольнасцяў самца - праз прыкладна 1,5 месяца, калі вылупяцца птушаняты, яму прыйдзецца карміць не толькі сябе і самку, але і хутка растучых малых.

сокалы

 

Ад таго, як часта і якой велічыні самец прыносіць здабычу самцы ў перыяд перад адкладкай ёй яек можа залежыць колькасць гэтых яек - то бок яна не можа быць больш 6-7 нават у найлепшым раскладзе, але калі здабычы параўнальна мала, то можа быць меншай за звычайныя для віда ў нас 5-6.

Канешне, на гэта могуць уздзейнічаць і іншыя фактары- фізічная кандыцыя і ўзрост самкі (маладыя і вельмі старыя самкі адкладваюць менш яек).

Самец прынёс чарговую палёўку:

сокал

 

Мы з самага пачатку - з 2010 году- знаходзімся на мапе трансляцый таварыства "Сокал". У іх файныя камеры на сокалаў-падарожнікаў у гарадах і сёлета ў лесе (упершыню) + сёлета на адным з гнёздаў для падарожнікаў самка балабана (!) ужо адкалла 4 яйкі!  Самца ніхто не бачыў, а сёння туды пад час адсутнасці гаспадыні прылятала пара падарожнікаў. Што і як будзе далей- варта глядзець - націскайце на аватарку "Сокала", бо варта!

Калі прызнаюць гнездаванне натуральным (не птушкай, якая адляцела сакалятніку), то гэта будзе другі выпадак гнездавання віду ў Польшчы!

Harrier - 15.04.2018 - 01:23

In reply to by Вопросец (госць)

Гэта залежыць ад ўладальніка польскага сервера, праз які мы працуем. Калі "знайдзе" такую магчымасць, то будзе.

Кукушка (госць) - 15.04.2018 - 08:51

In reply to by Harrier

А зачем тогда выбирать такого владельца польского сервера который не может дать функцию записи? Ведь было же у вас когда-то трансляция на ютубе. И там можно было отмотать в пределах до 4-х часов назад. Скажу честно - было удобно.

Harrier - 15.04.2018 - 10:08

In reply to by Кукушка (госць)

Выбіраем тое, з чаго маем магчымасць. 

На ЮТюбе можна было глядзець трансляцыю і без выкарыстання сайту- гэта была галоўная праблема, 

Кукушка (госць) - 17.04.2018 - 09:03

In reply to by Harrier

А я наивная думала, что цель трансляции - популяризация сокола пустельги. Но нет. Как оказалось используя пустельгу вы просто пытаетесь раскрутить свой сайт. Теперь все стало ясно и понятно.

Harrier - 17.04.2018 - 11:54

In reply to by Кукушка (госць)

Гэта Ваша інтэрпрэтацыя, на якую Вы маеце права. 

Калі трансляцыя ідзе праз наш сайт, мы маем магчымасць каментаваць і тлумачыць што адбываецца і чаму..

Калі яна ідзе на ЮТюбе, то такая магчымасць моцна абмежаваная.

Акрамя гэтага нам важна, каб разам з трансляцыяй з гнязда пустальгі  як маг больш людзей даведалася пра наш сайт і магчымасць далучацца да назіранняў, вывучэння і аховы птушак. 

Ніколі гэтага не хавалі і не лічым гэта нечым ганебным.

 

Кукушка (госць) - 17.04.2018 - 12:23

In reply to by Harrier

Вместо тысячи слов. http://www.birdingtop500.com/index.php?a=stats&u=birdwatch

Прекрасно видно как выросла посещаемость сайта после начала трансляции. 

Harrier - 15.04.2018 - 13:12

In reply to by Кукушка (госць)

Гатовы дапамагчы? Функцыя DVR каштуе на гэтым серверы дадаткова 70 злотых у месяц. 

Пішыце, калі ёсць жаданне і магчымасць - дамовімся пра дэталі.

Кукушка (госць) - 17.04.2018 - 12:13

In reply to by Harrier

Какие 70 злотых? Зачем их платить какому-то польскому сайту, если на ютубе эта функция абсолютно бесплатная? В добавок на ютубе можно выбрать качество трансляции. Плюс там же можно оставлять комментарии. Сплошные удобства для ваших зрителей.

Но вам же не нужно удобство. Вам важнее цифирка в Birding Top 1000. Ну что же. Остается пожелать вам удачи в достижении вашей меркантильной цели раскрутить сайт за счет трансляции из гнезда.

Harrier - 17.04.2018 - 13:44

In reply to by Кукушка (госць)

Дзякуй за каштоўныя парады - я зразумеў, што ў Вас іх яшчэ шмат.

Не разумею, чым папулярнасць сайта перашкаджае папулярнасці назіраннячў за пустальгой і чаму гэта кепска?

Мы выкарыстоўваем Вашу камеру, Вашы грошы ці Ваш час, які Вы патрацілі на арганізацыю трансляцыі не так, як Вам бы хацелася?

Больш павагі да таго, што зроблена не Вамі і, магчыма, не для Вас.

 

Harrier - 15.04.2018 - 10:13

In reply to by Могилев (госць)

Самка не наседжвае яйка, таму што не хоча, каб першае птушанё вылупілася раней іншых. 

Хутчэй за ўсё, яна пачне інкубацыю толькі пасля адкладкі першых 2 або 3 яек, а можа- у рэдкіх выпадках- усіх. Тады птушаняты, якія вылупяцца ў адзін дзень, будуць мець аднолькавы ўзрост і магчымасці выпрошваць ежу ў самкі = аднолькавыя шанцы выжыць у выпадку, калі ежы можа не хапаць на ўсіх.

Малодшыя ў такіх выпадках могуць загінуць пры недахопе ежы.

Самка сама не палюе, таму знаходзіцца недзе побач з гняздом - на даху, напрыклад, дзе агляд найлепшы і на гнездавую нішу, і на прылёт самца.

Таму не хвалюйцеся - усё пад кантролем і будзе добра.

Самка хутчэй стаіць над яйкамі, чым наседжвае іх.

Хутчэй за ўсё пачатак сапраўднай інкубацыі пачнецца пасля адкладкі трэцяга яйка. Але паглядзім, як будзе насамрэч:

пустальга

Ведаеце, кожны новы сезон трансляцыі з гнёздаў пустальгі дазваляе нам убачыць нешта нечаканае і новае. Часцей гэта новае і нечаканае пра птушак і іх жыццё.

А часам - пра людзей, нашых карыстальнікаў-гледачоў. Пра тое, як людзі неабыякава ставяцца да праблем птушак і гатовы дапамагаць рознымі спосабамі.

Але, як аказалася, ёсць і іншыя людзі, з якімі мы раней не сутыкаліся. 

І вось сёння ўпершыню мы сустрэліся з адкрытым вандалізмам - нехта нажом перарэзаў правады (сілавы і інтэрнет), якія ідуць да камеры...

Калі ласка, выбачайце за нязручнасці - мы будзем выпраўляць сытуацыю і зробім трансляцыю магчымай так хутка, як атрымаецца.

пустальга