Сокал-Пустальга on-line 2018: Брэст, Беларусь

 

Comments

Жанна (госць) - 14.06.2018 - 16:25

У нас в Минске вчера вечером сотрудники МЧС спасали ворону, которая запуталась в ветвях и висела вниз головой.. спасли, откачали..просто, чтобы жила - так было сказано. Неужели птенцов бросят, если самка не прилетит?? Слишком долго ее нет, что-то не так...

Harrier - 14.06.2018 - 19:53

In reply to by Могилев (госць)

Тое, што мы не ўмешваемся ў падобныя сітуацыі - адна з асноўных умоваў (он-лайн) назіранняў за жыццём у прыродзе. 

Мы не богі і не вырашаем - каму жыць, а каму - паміраць. Толькі назіраем і стараемся разабрацца што і чаму адбываецца. 

Harrier - 14.06.2018 - 21:35

In reply to by Могилев (госць)

Так, самец не разумее, што птушанят трэба карміць - разрываць ім здабычу.

На жаль, без самкі яны і  самі не паядуць - нават калі гняздо будзе завалена грызунамі.

Камера на другім гняздзе адключана.

З птушанятамі там, калі самка не вернецца - на што непадобна -  добрага для іх выйсця няма. 

Калегі з Брэста думаюць як зрабіць найлепш, але нават адопцыя ў іншае гняздо не вырашае праблему адсутнасці сваіх бацькоў.

Harrier - 15.06.2018 - 13:14

In reply to by Жанна (госць)

Птушаняты з другога гнязда жывыя, забраныя з гнязда разам са свежай палёўкай, якую раней туды прынёс самец.

Яны цяпер разам з чацьвёртым птушанём з першага гнязда, які выпрыгнуў з гнязда і сядзеў на балконе пад гняздом.

Птушанё з першага гнязда будзе падсажана на крышу над гняздом ужо ў бліжэйшай будучыні.

Птушаняты з другога будуць - калі знойдзецца адпаведнае гняздо з птушанятамі падобнага ўзросту - падсажаны на яго.

Калі самка з другога гнязда вернецца на яго, птушаняты будуць вернуты ў яго. Тады ж з гэтага гнязда будзе працягнута трансляцыя, якая цяпер адключана.

 

Harrier - 15.06.2018 - 15:22

In reply to by Виолетта (госць)

Пасля вылета з гнязда бацькі прыносяць птушанятам здабычу і як мін яшчэ месяц вучаць паляваць. 

Таму забраць іх з гнязда можна, можна карміць, але навучыць іх паляваць людзі не могуць.

Таму гэта толькі часовае рашэнне іх праблемы. 

Harrier - 15.06.2018 - 15:47

In reply to by Виолетта (госць)

Калі б былі прыкладна аднаго ўзросту- вельмі магчыма. Аднак гарантыі, канешне, тут няма і быць няможа.

Але гэта (вельмі) позні вывадак і знайсці падобнае будзе цяжка - калі ўвогуле магчыма.

Жанна (госць) - 15.06.2018 - 21:22

In reply to by Feather

Ну надо же! В такие моменты хочется их очеловечить, как будто самец пожаловался самке, что дети осиротели и они вдвоем прилетели их спасать! 

А вдруг она бы их стала тоже кормить?? Как будто они разумны! Может самец и правда ее позвал? Как??

Harrier - 15.06.2018 - 21:02

In reply to by Могилев (госць)

Можна, але ў руках - трэба глядзець малюнак на пер'е надвосця.

Час закальцаваць і заадно вызначыць пол ужо ўпушчаны, таму застануцца і без калец, і без вызначанага полу.

Чацьвёрты (ці хутчэй адзін з двух першых) выпрыгнуў з гнязда, учора сядзеў на балконе другога паверху ў тым самым доме.

Цяпер разам з трыма малымі з другога гнязда ў аднаго з нашых дасведчаных у гадаванні і рэабілітацыі драпежных птушак калег і ў бліжэйшыя дні будзе падсажаны на дах над гняздом каб яго кармілі і вучылі бацькі ў бяспечным ад людзей і іх пітомцаў месцы далейшаму жыццю.

Аказалася, што ў гэтага птушаня нязвыклая мутацыя - на абедзвюх сярэдніх пальцах няма апошніх фаланг з кіпцюрамі. Ва ўсім іншым ён выглядае як здаровая птушка:

пустальга