Сокал-Пустальга on-line 2019: Брэст, Беларусь, 10-ы сезон

Comments

Адзін з птушанятаў спрабаваў разадраць невялікую палёўку, але не вельмі атрымалася і ён цяпер спрабуе яе праглынуць:

птушка

Іншы малы зацткавіўся працэсам і хацеў "дапамагчы", але птушанё з палёўкай паспяшаўся адвярнуцца і адбяжаць:

птушкі

Адзін здвух злёткаў з другога гнязда з маленькай палёвачкай.

Акуратна павыкідаў вялікія кавалкі поўсці, страўнік і кішэчнік - ужо ўмее выбіраць карыснае і смачнае, не то як раней - абы праглынуць хутчэй, хоць цалкам.

птушка

На птушанятах з другога гнязда ўжо няма пуху і яны (добра?) лятаюць.

Адзін з іх расцягнуўся ў цяньку у гнездавой нішы.

Праз нейкі час прыляцеў яшчэ адзін  і прыціснуўся да першага - цікава, чаму менавіта там так прыемна ляжаць?

птушкі

птушкі

Пачнуць лятаць, калі гэта ім спатрэбіцца і дасць перавагу прад іншымі птушанятамі.

У драпежных птушак бацькі паступова змяншаюць прынос ежу ў гняздо, выманьваючы птушанят з яго. Сядаюць недзе побач са здабычай і чакаюць, каб птушаняты, фізічна здольныя да палёту, падляцелі за ёй самі. 

А потым ужо гняздо не так важна для іх, хаця яшчэ доўга могуць вяртацца ў яго, асабліва нанач -бо ведаюць гэтае месца як бяспечнае.

Пасля таго, як першы выляціць і атрымае ежу па-за гнездавой нішай, у іншых птушанят з'яўляецца моцны стымул зрабіць тое самае, бо  тыя, якія лятаюць, могуць забіраць здабычу на падлёце да гнязда, а тыя, што ў ім знаходзяцца, вымушаныя чакаць пакуль першыя перастануць забіраць ежу ад бацькоў і толькі потым маюць магчымасць нешта ад іх атрымаць. 

Паступова ўсе вылятаюць і перамяшчаюцца паволі ў бок,з якога найчасцей прылятаюць бацькі са здабычай.

Вось так і закаляецца характар, трэніруецца рэакцыя і яе хуткасць - толькі ў канкурэнцыі, і чым яна большая, тым больы стымул:

толькі што на другім гняздзе нехта з дарослых прынёс маленькую палёвачку, адразу паднялася мітусня і адзін з птушанят яе выхапіў, потым у яго выхапіў другі. А цяпер яна ляжыць нікому не патрэбная, бо пэўна не галодныя - так, для трэніроўкі выхоплівалі адзін у аднаго здабычу.

птушкі