• 06.09.2014 - 22:58 | Harrier

     Віншуем пераможцаў ХІ адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі - каманду "Арлы і стрынаткі", якая стартавала ў Пінскім раёне і змагла адзначыць за 12 гадзін спаборніцтваў ажно 120 відаў птушак. Такім чынам,  камандзе ў складзе Дзяніса Кіцеля, Стаса Верталя, Ганны Трафімчук і  Насты Кузьмянковай атрымалася ўсталяваць новы рэкорд гонак за птушкамі. Папярэдні рэкорд належаў фінска-беларускай камандзе "Lintu" і складаў 114 відаў. Гэты вынік быў паўтораны беларускай камандай "Merlin", але дагэтуль трымаўся непабітым.

  • 31.08.2014 - 12:06 | Harrier

     Сёлета Чэмпіянат, або Birdrace-2014 адбудзецца ў суботу, 6 верасня на працягу 12 гадзін (з 6.00 да 18.00) па змененых правілах (гл. іх ТУТ).

    Рэгістрацыя каманд адбываецца да 10.00 пятніцы, 5 верасня. Для яе трэба паведаміць у Аргкамітэт наступныя звесткі:

  • 31.08.2014 - 00:11 | Harrier

     У дажджлівы жнівеньскі дзень у Канюхоўскім Сельскім доме культуры, што на Бераставіччыне, сабраліся неабыякавыя да мясцовай прыроды людзі розных прафесій. Аграгарадок Канюхі знаходзіцца на ўскрайку заказніка мясцовага значэння “Свіслач”, які быў створаны ў 2003 годзе для захавання на нізінным балоце Грайна ў першую чаргу вяртлявай чаротаўкі.  Аднак з таго часу арнітолагі і батанікі даведаліся шмат новага пра гэтыя месцы і сабраныя імі дадзеныя адназначна сведчаць пра тое, што межы заказніка трэба пашыраць на ўсю захаваную амаль у некранутым стане пойму ракі Свіслач, а таксама на частку вадасховішча Нёманскай ГЭС, у якое з восені 2012 году рака фактычна ўпадае.

  • 29.08.2014 - 20:31 | Harrier

     Сёлета ў Эстоніі прайшоў юбілейны, 20-ы Адкрыты Birdrace, які штогод адбываецца ў краіне ў жніўні. З-за юбілейнага характару гонак за птушкамі, яны адбываліся па ўсёй краіне, таксама ў спаборніцтвах прынялі ўдзел замежныя каманды і асобныя ўдзельнікі з-за мяжы – з Фінляндыі і Латвіі. 

  • 24.08.2014 - 20:13 | Harrier

     Пад час сёлетняй пераацэнкі колькасці відаў птушак і іх статусу для Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП), навукоўцы афіцыйна прызналі зніклымі на нашай планеце яшчэ 13 відаў птушак (з 1500 году). Цяпер агульная колькасць зніклых у гістарычныя часы відаў птушак дасягнула 140, што адпавядае 1,3% вядомых на сёння сучасных відаў. 

  • 23.08.2014 - 01:10 | Harrier

     Гішпанскія навукоўцы адкрылі, што самкі ўдодаў (Upupa epops) ахоўваюць свае яйкі ад патагенных мікробаў, пакрываючы шкарлупінне  вадкасцю з “добрых” мікробаў. Гэтую субстанцыю яны наносяць на паверхню яек з дапамогай дзюбы і пер’яў жывата, а паходзіць яна з хвастцовай залозы. 

  • 19.08.2014 - 01:19 | Harrier

     Як і меркавалася, сёння Цэнтральны Савет АПБ змяніў некаторыя пункты Правіл правядзення Чэмпіянатаў па спартыўнай арніталогіі (скарочана - Birdrace) у нашай краіне. Цяпер не трэба вяртацца на месца старту, што можа зрабіць непасрэдна назіранні за птушкамі больш працяглымі. Патэнцыйна гэта таксама павялічвае колькасць цікавых месцаў, якія можна наведаць. Усё гэта разам робіць вельмі рэальным павелічэнне колькасці адзначаных камандамі відаў, асабліва тых, якія будуць змагацца за чэмпіёнства ў першай пяцёрцы.

  • 18.08.2014 - 23:08 | Harrier

     Сёлета ўпершыню ў Вялікабрытаніі зарэгістраваная гняздуючая пара караваек (Plegadis falcinellus) – птушкі былі адзначаныя ў рэзерваце RSPB у графстве Lincolnshire. 

  • 18.08.2014 - 15:59 | Harrier

    Пасля параўнання выкарыстання зробленых чалавекам гнездавых апор крумкачамі (Corvus corax), чырвонахвостымі (Buteo jamaicensis), каралеўскімі (B. regalis) і канюхамі Свенсана (B. swainsoni) у ЗША атрымалася, што толькі крумкачы паспяхова займаюць такія структуры ўсё часцей.

  • 14.08.2014 - 20:05 | Harrier

     Сёлета чарговы адкрыты Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі можа прайсці па змененых правілах. Ці будуць нейкія змены ўнесеныя ў Правілы ўжо гэтых спаборніцтваў, якія адбудуцца ў першую субботу верасня (06.09.2014), залежыць ад Вашых прапаноў і Цэнтральнага Савету АПБ, які разгледзіць атрыманыя каментары і пажаданні на сваім паседжанні ўжо ў панядзелак, 18 жніўня.

  • 09.08.2014 - 00:33 | Harrier

     Пасля даследавання шкарлупіння яек 75 відаў птушак, навукоўцы знайшлі, што колькасць і характар пігментацыі яек, а таксама таўшчыня шкарлупіння залежаць ад ладу жыцця птушак і дазваляюць пранікнуць унутр яйка такой колькасці сонечнага святла, якая патрэбна для нармальнага развіцця эмбрыёна. 

  • 05.08.2014 - 23:53 | Harrier

     Вялікія мясажэрныя дыназаўры ператварыліся ў птушак, пастаянна змяншаючы свае памеры на працягу больш 50 мільёнаў гадоў. За гэты час продкі птушак Тэраподы (Theropods) зменшылі сваю масу прыкладна ў 200 разоў: са 163 кг да 0,8 кг.  

  • 05.08.2014 - 00:28 | Harrier

     Нечаканая знаходка, зробленая ў мясцовасці Messel Pit (Германія), прывяла да зменаў нашых уяўленняў пра час пачатку супрацоўніцтва птушак і кветак. Знойдзеныя парэшткі васьмісантыметровай птушкі, ў якой у страўніку засталіся неперавараныя рэшткі насякомых і некалькі сотняў крупінак кветкавага пылку. 

  • 04.08.2014 - 17:40 | Harrier

     Найбольшая у Літве сетка супермаркетаў "IKI" і Літоўскае арніталагічнае таварыства LOD (партнёр BirdLife у Літве) змаглі разам сабраць больш за 32 тысячы эўра на ахову трох відаў птушак, якім пагражае знікненне ў Літве. 

  • 04.08.2014 - 00:36 | Harrier

     Моа былі разнастайнай групай вялікіх нелятаючых птушак, якія на Новай Зеландыі паспяхова замяшчалі раслінаедных звяроў. Найбольшыя прадстаўнікі гэтай групы дасягалі нават 3,5 метра ў вышыню! Хаця большасць навукоўцаў пагаджаліся, што ўсе 9 відаў моа зніклі праз непрацяглы час пасля прыбыцця на астравы Новай Зеландыі людзей у ХІІІ стагоддзі, аднак дэбаты наконт прычынаў знікнення птушак працягваюцца.