• 03.11.2010 - 01:03 | Harrier

    Упершыню лебедзяў з ружовымі нагамі апісаў Plot як асобны від Cygnus anseroides яшчэ ў 1686 годзе ў Вялікабрытаніі. Праз паўтара стагоддзі Yarell (1841) з-за таго, што маладыя лебедзі гэтай морфы маюць адразу падобную на дарослых птушак белую афарбоўку пер’я, назваў іх “нязменным лебедзем”, або Cygnus immutabilis.
     

  • 31.10.2010 - 12:07 | Harrier

    Дзякуючы чэшскім калегам, я прывёз з гэтай краіны некалькі дзесяткаў рознага ўзроўню і таўшчыні орніталагічных часопісаў. Праглядаючы іх, знайшоў некалькі цікавых артыкулаў, з якімі і хачу пазнаёміць карыстальнікаў нашага сайту.
    Першы з іх датычыць маніторынгу шэрых гусей (Anser anser) у Чэхіі і так і называецца:
    M.Podhrazsky & P.Musil. (2009) Monitoring of Greylag Goose Anser anser in July 2007 – March 2008. Aythya 2-2009: 63-68

  • 31.10.2010 - 02:06 | Kiolk

         Гэта гучыць неверагодна, але факт - паўночная олуша (Sula bassana) можа папоўніць спіс птушак Беларусі. 5 кастрычніка  мёртвая птушка з маскоўскім кальцом была знойдзена ў вёсцы непадалёку ад горада Смалявічы. Інфармацыю пра кальцо  ў Беларускі цэнтар кальцавання птушак (БЦКП) перадаў Віталь Сахвон, якому праз знаёмых патрапіла дадзенае кальцо.  

  • 30.10.2010 - 00:16 | Harrier

    Унікальны праект па забеспячэнню дарослых арлоў-маркутоў (Aquila chrysaetos) спадарожнікавымі перадатчыкамі пачаўся ў Паўночнай Швецыі. Асноўная мэта праекту – папярэдзіць шкоднае для гэтых вялікіх драпежных птушак размяшчэнне “ветраных фермаў”.

  • 28.10.2010 - 17:53 | Kiolk

        Вы назіралі новы від птушак для Беларусі, а магчыма пабачылі птушку якую апошнія 20 год да вас ніхто не бачыў, ці можа знайшлі гняздо рэдкай птушкі далёка за межамі яе асноўнага арэала, каб вашыя дадзеныя не прапалі і мелі науковае значэнне, такія рэгістрацыі патрэбна накіроўваць на разгляд Беларускай арнітафаўністычнай  камісіі (БАФК).

  • 28.10.2010 - 02:07 | Harrier

    Прафесар Людвік Томялойць (Ludwik Tomiałojć) нарадзіўся ў в.Міхалконі пад Ашмянамі 01.01.1939г. Пасля Другой Сусветнай вайны разам з сям’ёй быў пераселены у Заходнюю Польшчу, дзе вучыўся ў школе ў Dobrym Mieście i Olsztynie (Альштынскае ваяводзтва), потым ва універсітэтах Торуня і Ўроцлава. 

  • 26.10.2010 - 20:06 | Peregrinus

    С недавних пор в Беларуси укоренилась практика для уменьшения шумового эффекта и воздействия выхлопных газов устанавливать вдоль автодорог с интенсивным движением шумоизоляционные щиты. Зачастую они снабжены стеклянными панелями. Однако то, что, казалось бы, привычно в обиходе человека, представляет опасность для птиц, ведь ничего похожего на стекло в природе не существует. 

  • 24.10.2010 - 22:00 | Peregrinus

     ЧП в Азовском море - в районе Бердянской косы погибли более полутора тысяч птиц. В пятницу, 22 октября, в Запорожской области Украины на острове Большой Дзендзик у Бердянской косы в Азовском море было обнаружено 1,5 тыс. погибших диких птиц, в том числе около тысячи бакланов и пятисот серебристых чаек, сообщает МЧС Украины.

    Что послужило причиной гибели птиц, устанавливается. Специалисты Бердянского управления ветеринарной медицины отобрали материалы для проведения лабораторного анализа. Происшествие находится на контроле главного управления МЧС в Запорожской области.

  • 21.10.2010 - 19:56 | Kiolk

    Упершыню наведвальнікі BirdWatch.by могуць пазнаёміцца з ўнікальным відэа, на якім зафіксаваны новы для Беларусі від: паўночная мармытуля (Iduna caligata). Новы від для арнітафаўны Беларусі  ў Пухавіцкім раёне напрыканцы траўня адзначыў Віталь Яковіч, супрацоўнік Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.

  • 21.10.2010 - 16:28 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што колер, ў які пафарбаваныя ветраныя электрастанцыі, можа вызначаць колькі турбіна прыцягвае да сябе насякомых, што можа растлумачыць: чаму такія электрастанцыі часам забіваюць птушак і кажаноў. 

  • 21.10.2010 - 09:31 | biot

    Через три года «молчания» наконец вышел очередной номер брестского регионального бюллетеня «Кулён». Как и несколько последних номеров, он тематический. И на этот раз посвящен птице 2010 года – Соколу-пустельге.

  • 20.10.2010 - 11:46 | Harrier

    На працягу двух дзён, суботы і нядзелі 6 і 7 лістапада ў маляўнічым месцы на беразе Нёмана ў прафілакторыі “Купалінка” пад Гродна адбудзецца вялікі семінар, на якім сустрэнуцца, пазнаёмяцца і абмяркуюць ідэі па назіранням, вывучэнні і ахове птушак два пакаленні студэнтаў – сябраў АПБ.

  • 19.10.2010 - 01:54 | Harrier

    Першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё звычайнае месца зімоўкі ў знакаміты цэнтр водаплаўных птушак у Slimbridge, графства Gloucestershire (Вялікабрытанія). Персанал, які адкрываў цэнтр для наведвальнікаў, адзначыў першых 8 лебедзяў. Гэта самая ранняя рэгістрацыя з 2003 году.

  • 17.10.2010 - 00:57 | Harrier

    Стала вядома, што сёлета на Кіпры адзначана найгоршая сітуацыя з адловам і наступным забойствам птушак за апошнія гады.

  • 16.10.2010 - 16:03 | Harrier

    Дзякуючы фонду  Aage V. Jensen Charity Foundation, які купіў больш 2000 га, будзе ўзноўлена выдатнае месца для птушак. Возера Fiilsø ў Заходняй Даніі цяпер шостае па велічыні ў краіне і ёсць ТВП (Тэрыторыяй, важнай для птушак).